- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік склалі артыкулы пра жыццё і творчы шлях Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952), які працаваў у вышэйшых навучальных установах Украіны, Беларусі, Расіі і Узбекістана. Прасочваецца станаўленне асобы таленавітага педагога і вучонага, характарызуецца дзейнасць прафесара як арганізатара адукацыі і... Болей »
Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае... Болей »
Успаміны і апавяданні — даніпа гераічнаму мінуламу. Значная ўвага адведзена мінскім падпольшчыкам. Літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя даследаванню творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, раскрываюць працэс станаўлення і развіцця беларускай прозы і драматургіі.... Болей »
Кніга вядомай даследчыцы Фрыды Гурэвіч прысвечана гісторыі аднаго з найбольш старажытных і вядомых гарадоў Беларусі. Кніга – вынік археалагічных даследаванняў, якія вяліся больш за чвэрць стагоддзя. Манаграфія адкрывае малавядомыя старонкі гісторыі Наваградка. Кожная выснова, кожная падзея пацверджаны... Болей »
Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае... Болей »
Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі... Болей »
Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць... Болей »
У 2001 г. адмыслова для відэафільма «Віцебскія замкі» Ігар Цішкін, працуючы з літаратурнымі крыніцамі, напісаў тэкст. У 2002 годзе творчая суполка з ласкі фонду «IDЕЕ» выпусціла гэты відэафільм і атрымала на яго добрыя водгукі ад гісторыкаў і краязнаўцаў. Але назапашванне матэрыялу і абмеркаванне тэмы... Болей »
У кнізе коратка разглядаюцца аспекты фармавання аблічча гістарычнага цэнтра Віцебска, а таксама лёс асобных архітэктурных помнікаў, да якіх не былі літасцівыя ні час, ні людзі. Прызначана краязнаўцам, гасцям горада і ўсім, хто цікаеіцца яго мінулым.... Болей »
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця... Болей »
Гэтая праца прызначаецца краязнаўцам-пачаткоўцам ды экскурсаводам дзеля арыентаваньня. Яна не зьяўляецца грунтоўным выкладам гісторыі гораду. У кнізе падаюцца сьціслыя апісаньні помнікаў, гістарычных месцаў і зьвязаных зь імі падзеяў. Апісаныя найбольш значныя архэалягічныя знаходкі на тэрыторыі гораду... Болей »
Кніга знаёміць з багатай прававой спадчынай беларускага народа эпохі феадалізму, увасобленай у прававых актах Вялікага княства Літоўскага. Іх аснову складала беларускае звычаёвае і пісанае права, выпрацаванае ў старажытныя часы і замацаванае ў граматах і статутах, кароткі аналіз якіх даецца ў кнізе.... Болей »
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага... Болей »
Культ Маці Божай ва ўсходнім абрадзе займае адмысловае мейсца. Маці Божая была пасярэдніцай і суцяшальніцай. Маці Божая апекавалася і дапамагала людзям. У сваю чаргу і абразы Маці Божай мелі асаблівую пашану і хвалу. Вялікае Княства Літоўскае стала выключэньнем у эўрапейскай культуры, бо менавіта на... Болей »
У манаграфii ўпершыню даследуюцца тэрмiны англiйскага паходжання ў сучаснай беларускай мове, iх асiмiляцыя да фанетычных, граматычных i семантычных нормаў мовы-рэцыпiента. Адрасуецца студэнтам фiлалагiчных спецыяльнасцяў ВНУ, выкладчыкам беларускай i англiйскай моў i ўсiм, хто даследуе праблемы кантрастыўнай... Болей »
У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя на аснове архіўных дакументаў. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісгорыяй (электронны варыянт тут).... Болей »
Кніга распавядае пра славутасці нашай зямлі, аб'яднаныя пад назвай «Каменны пояс Беларусі». Прапануецца шырокаму колу суайчыннікаў і гасцям 6еларускай зямлі. Кніга будзе карысна працаўнікам турыстычных кампаній і аматарам вандраванняў, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй... Болей »
У манаграфіі разглядаецца тэарэтыка-метадалагічная канцэпцыя дынамікі этнакультурных працэсаў у гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI ст.; даследуецца механізм пераемнасці традыцый як фундаментальны прынцып функцыяніравання этнакультурных працэсаў у сям'і; паказваюцца ступені мадэрнізаванасці... Болей »
Аўтар працягвае далей тэму, пачатую кнiгай "Палiтыкi. Iдэi. Лёсы", якая ўбачыла свет у 1996 г. Як i папярэдняя кнiга, яна таксама напiсана на малавядомых цi наогул не вядомых шырокаму чытачу дакументальных сведчаннях з закрытых раней архiўных фондаў былых партыйных структур. У iх, як у люстэрку, адбiлiся... Болей »
Кніга прысьвечаная аднаму з найбольш выбітных сыноў беларускага народу. Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай граматыкі беларускай мовы актыўны палітычны і грамадзкі дзяяч Заходняй Беларусі. За сваю палітычную дзейнасьць падвяргаўся арыштам і прысуджаўся да працяглых тэрмінаў зьняволеньня. Ў рамках абмену... Болей »