- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Як на беларускую гісторыю паўплывала паўстаньне 1863 – 1864 гадоў? Мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагодзьдзяў»... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе. ... Болей »
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў. Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы... Болей »
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Ён лічыць, што старажытны Наваградак зарабіў свае грошы на гандлі рабамі, а Заходняя Русь не аб'ядноўвалася зь Літвой мірна, але была ёю захопленая. Мы працягваем размову з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам... Болей »
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра... Болей »
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра... Болей »
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы гаворым пра тое, чым беларускі... Болей »
Ці ёсьць беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст? Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага... Болей »
Сёньня мы гаворым з адным з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў па тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд. Мы спытаемся ў яе, што так і што ня так з расейскай нацыяй, з украінскай нацыяй... Болей »
У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю».... Болей »
Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам. ... Болей »
На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы — русіны і беларусы? Мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам... Болей »
Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР». ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку. ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі. ... Болей »
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавалі адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі. ... Болей »
Многія беларусы ганарацца Статутамі Вялікага Княства Літоўскага імі і называюць іх «першымі ў Эўропе канстытуцыямі». Але ці так гэта? І ці маюць рацыю тыя, хто называе Статуты звычайнымі судзебнікамі, зборнікамі крымінальнага права? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Нінай... Болей »
У пятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, чым жыў Стары горад у 1920-я гады, а таксама як Інстытут Беларускай Культуры ў сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася. ... Болей »
Сёньня нярэдка можна пачуць пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х гадоў, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці і нават пра выцясьненьне з краіны расейцаў. А як гэта было насамрэч? Пра гэта мы гаворым з выкладчыцай Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, доктарам гісторыі Аленай Маркавай. ... Болей »