- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якія падзеі прадвызначылі выбар нацыянальнага шляху разьвіцьця Беларусі пасьля распаду СССР у 1991 годзе? Хто стаяў ля вытокаў беларускага адраджэньня 1980-х гадоў? І ці сапраўды гэта было адраджэньнем? Пра гэта і пра іншае Дзьмітры Гурневіч гаворыць з журналістам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам. ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні ў часы акупацыі і вызвольнага штурму. ... Болей »
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам... Болей »
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты яго працаў як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае. Пэр Андэрс Рудлінг зьяўляецца... Болей »
Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры? Пра гэта і пра іншае гаворым з дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, экспэртам Міжнароднай рады па захаваньні помнікаў і памятных... Болей »
21 траўня ў Нью-Ёрку завяршылася Сусьветная канвэнцыя ASN. Гэта найбуйнейшая міжнародная і міждысцыплінарная навуковая сустрэча, прысьвечаная нацыяналізмам, этнічнай прыналежнасьці, этнічным канфліктам і нацыянальнай ідэнтычнасьці. У канвэнцыі прымалі ўдзел і беларускія дасьледчыкі. У рамках сустрэчы... Болей »
Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў. Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць... Болей »
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі.... Болей »
У савецкія часы казалі, што ў “СССР няма сэксу”. А ці быў сэкс у Вялікім княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны? Пра гэта ў эфіры “Гісторыі на Свабодзе” расказвае гісторык Натальля Сьліж, аўтарка кніг пра сэксуальнае жыцьцё ў ВКЛ. ... Болей »
«У 2020 годзе масы змаглі ажывіць вялізныя гарадзкія прасторы. За мяжой усё гэта выглядала як народнае сьвята ці карнавал. У любым выпадку, людзі зрабілі горад сваім», мяркуе нямецкі гісторык-урбаніст Томас Бон. Ці можа горад уплываць на псыхіку і культуру яго жыхароў? У чым спэцыфіка Менску як гарадзкога... Болей »
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў. Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы... Болей »
Ці ёсьць беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст? Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага... Болей »
Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету? Сёньня мы працягваем размову... Болей »
Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? І як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў гіпатэтычнай будучай вольнай Беларусі? Пра гэта і пра іншае гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук... Болей »
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае... Болей »
Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР». ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку. ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі. ... Болей »
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. ... Болей »
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавалі адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі. ... Болей »