- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка... Болей »
“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі... Болей »
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам. ... Болей »
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных... Болей »
Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімы беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»? Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам... Болей »
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні? Гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым. ... Болей »
Міра Лукша, аўтарка з другога пакалення беларускіх літаратараў у Польшчы, як і іншыя сябры БЛА "Белавежа", бесперарыўна дзейнічаючага ў Польшчы ад паўстагоддзя, кіруецца слядамі ўласнай тоеснасці. Аўтарка сямі літаратурных зборнікаў заглыбляецца і адкрывае дутпу чалавека пагранічгча, прабуе апісаць... Болей »
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар”... Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна... Болей »
Ці шмат са мной здаралася незвычайнага? Гэта гледзячы як ацэньваць... Часам выпіты кубак кавы можа стацца падзеяй большай, чым землятрус. Нашае жыццё — гэта наша памяць. А нічога больш няпэўнага за памяць няма. Што мы бачым, азірнуўшыся? Бляск разбітых шкельцаў? Раскіданыя там-сям рэдкія дыяменты? Але... Болей »
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае... Болей »
Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца... Болей »
Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс.... Болей »
Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »
Гэта паданы разгляд Др. Я.Станкевіча дзьвюх працаў, каторых тэмаю ёсьць русыфікацыя Беларусі. Праца А.Пушкарэвіча беларускім чытачом мала прыступная, а другая вялікая (340 бач.) праца Александры Цьвікевіча зусім няпрыступная; часьць яе была надрукаваная ў менскім часапісе "Полымя", а цэласьць вышла ў... Болей »
У прапанаваным выданні на падставе псторьіка-генетычных, кампаратыўных метадаў дадзены сціслы агляд асноўных тыпаў і відаў крыніц па гісторыі Беларусі. Поўная адпаведнасць структуры і зместу праграмы курса «Крыніцазнаўства» дазваляе выкарыстаць яго ў якасці падручніка на гэтым прадмеце для студэнтаў... Болей »
У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, супрацоўнікам экскурсійных бюро, а таксама ўсім тым, хто любіць свой край і цікавіцца яго гісторыяй, будзе карыснай... Болей »
Кніга з'яўляецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII стагоддзя да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскагажыцця краіны паказаныя ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспекгам беларускага мінулага. асвятленне... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш значныя навуковыя працы апошняга дзесяцігоддзя вядомага беларускага вучонага, доктара гістарычных навук, прафесара Р. П. Платонава, сэрца якога перастала біцца ў канцы 2001 г. У іх аснове—малавядомыя або зусім невядомыя чытачу дакументальна-гістарычныя крыніцы і архіўныя сведчанні.... Болей »