- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Свой першы зборнік вершаваных твораў / Выношу з хваляваннем на Ваш суд. / Хлапчук Міхась глядзіць з нямым дакорам, / Адчай у вачах у безнадзейна хворых - / Чарнобыля пякельны сум і гора / I спадзяванні марныя на цуд! // Не дапамогуць пошукі: дзе вораг? Бо вораг акапаўся ў нас унутры, / Я ведаю, бо мне... Болей »
Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.... Болей »
Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У... Болей »
Чатыры з паловай стагоддзі жыве ў Нясвіжы паэтычная легенда аб Чорнай даме, якая штоночы абыходзіць замак, стогне, усхліпвае, плача. Пад містычным імем тоіцца сапраўдная гістарычная асоба — няшчасная польская каралева Барбара Радзівіл, што праславілася сваёю надзвычайнай прыгажосцю і вялікім каханнем.... Болей »
Паэзія для Ірыны Хадарэнкі - адзін са шматкіх спосабаў самасцвярджэння і асэнсавання жыцця. Вершы паэткі вылучаюцца імпульсіўнасцю і філасафічнасцю, мінорным, задуменным настроем. Для яе творчасці характэрная тэматычная разнастэйнасць, абвостранасць пачуццяў. Паэтычная думка І. Хадарэнкі мае праекцыю... Болей »
Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю.... Болей »
Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся.... Болей »
Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю... Болей »
Запрашэнне на канферэнцыю прыйшло нечакана. Ён гуляў па лесапарку з дзіцячым вазком. Раптам патэлефанавалі, і мілы жаночы голас прапанаваў паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, прычым усе транспартныя выдаткі – за грошы расейскага міністэрства. – Так, так, канешне, – ледзь не... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага... Болей »
У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой... Болей »
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. У цыклі зьявіліся між іншым перадачы пра: Першы ўніверсітэт у гісторыі Беларусі, Контррэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, Люблінскаю унію, Мікалая Радзівіла... Болей »
З моманту выдання кнігі «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай» прайшло восем гадоў. Увесь тэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта Kamunikat.org.... Болей »
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых... Болей »
Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў. Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным... Болей »
Выданне прызначаецца для публікі рознага ўзросту, сацыяльнага і эканамічнага статусу. З кнігі вы даведаецеся пра магчымасці падарожнічаць па Еўропе. Знойдзеце адказы на частыя пытанні: як замовіць квіткі, як зрабіць візу, куды паехаць. Сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты, аматары прыгодаў і падарожжаў.... Болей »