- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі.... Болей »
Юры Харыда - навуковец, фізык, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту расказвае пра сваё жыцьцёвае захапленьне, вынікам якога было заснаваньне ім пры Акадэміі Навук у 1979 годзе Музею Беларускага Даўняга Мастацтва. Юры Віктаравіч Хадыка — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. З 1988 намесьнік... Болей »
Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не. Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой... Болей »
Першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту "БудзьмаTUT" культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY. Праект мае на мэце зацікавіць беларускай... Болей »
Кароткая гісторыя выбараў і рэфэрэндумаў арганізаваных Аляксандрам Лукашэнкам і нязьменна спадарожнічаючых ім акцыяў пратэсту. Фільм аздоблемы музыкай легэндаў беларускай рок-музыкі - Крамы, NRM і Новага Неба. "Гэта наша з вамі краіна. Дзе пенсіі - 20 даляраў. Дзе беспрацоўе, п’янства, карупцыя і злачыннасьць.... Болей »
Дакумэнт прысьвечаны пратэстам апазыцыі супраць падыходу ўладаў да праблемы Чарнобыля. Палітыка лягэру Лукашэнкі, мэтай якой зьяўляецца прыкрываньне маштабу праблему і пляны вяртаньня сельскагаспадарчай прадукцыі на забруджаную тэрыторыю нагадвае замоўчваньне факту самой трагэдыі савецкімі ўладамі. Традыцыйныя... Болей »
Утрыманае ў канвэнцыі беларускай батлейкі прадстаўленьне лялечнага тэатру, героі якога момантамі пакідаюць сцэну і выходзяць на вуліцы Менску. Галоўны герой мае вусы і лысіну з характэрнай прычоскай, а да сваіх падуладных зьвяртаецца на трасянцы. Свае шматлікія дэкрэты заводзіць пры дапамозе хулігана... Болей »
29 ліпеня 2000 года ў Мінску адбыўся Усебеларускі з'езд за незалежнасць, дэлегаты на які былі выбраны на сходах грамадзян ва ўсіх гарадах і раёнах Беларусі. З'езд прыняў Акт Незалежнасці Беларусі, у якім абвясціў: "Мы, дэлегаты Усебеларускага з'езда, сведчым Богам і гісторыяй дадзенае нашаму народу права... Болей »
У кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне пра сістэму далучэння дзяцей і моладзі краіны да традыцыйнай культуры беларусаў. Разглядаюцца пытанні дзіцяча-маладзёжнага фальклорнага руху ў рэгіёнах. Змешчаны навуковыя матэрыялы, рэцэнзіі, водгукі, развагі знаных вучоных, практыкаў, дзеячоў культуры... Болей »
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад... Болей »
Збор археалагічных, геаграфічных, гістарычных, тапанімічных, экакнамічных, этнаграфічных і іншых звестак пачынаючы са старажытных часоў пра самабытны, адметны куток Палесся - Лепьчыцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі, пра заняткі і звычаі тутэйшых жыхароў. У храналагічнай паслядоўнасці выкладзены найважнейшыя... Болей »
На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам працягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці. На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць... Болей »
Беларускі хрысціянскі рух налічвае не адно стагоддзе. Ён мае слаўную і адначасова поўную трагізму гісторыю. Свой пантэон герояў і сваю мартыралогію ўпісала ў яе і XX стагоддзе. Пра жыццё, нацыянальна-рэлігійную дзейнасць і лёс удзельнікаў беларускага хрыс.ціянскага руху XX стагоддзя - святароў, рэлігійных... Болей »
Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі і беларускіх філолагаў замежных вучэльняў. У хрэстаматыі змешчаны творы вядомых і ананімных аўтараў XVIII–ХІХ стагоддзяў, вывучэнне якіх прадугледжана новай праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры. Сярод... Болей »
Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мінулага года, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў. “Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў краіне на працягу 2013 года заставалася стабільна... Болей »
Слоўнік-даведнік змяшчае храналагічную і сінхранічную табліцы, паняційна-тэрміналагічны апарат, біяграмы персаналій. Прызначаны для запамінання асноўных падзей айчыннай гісторыі і суаднясення іх з важнейшымі падзеямі сусветнай гісторыі, для засваення зместу гістарычных тэрмінаў і паняццяў, якія вывучаюцца... Болей »
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1808 года (4 лютага па н. ст.) у фальварку Панюшкавічы, што ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Бацькі пісьменніка, як указвае запіс на лацінскай мове ў метрычнай кнізе Бабруйскага парафіяльнага касцёла, былі Ян Дунін-Марцінкевіч, наваградскі падчашы... Болей »
Альбом складзены са слайдаў, што сабраліся за шмат гадоў у рэдакцыі часопіса “Мастацтва”. I гэта вельмі добрае вырашэнне, бо публікацыі перыядычнага выдання, як правіла, утрымліваюць інфармацыю пра самае цікавае, самае істотнае, самае актуальнае ў штодзённым мастацкім жыцці. Такім чынам, альбом — своеасаблівы... Болей »
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь — адзін са старажытнейшых гарадоў з багатым гістарычным мінулым. У 1997 годзе споўнілася 930 гадоў з часу першага ўпамінання аб ім у «Аповесці мінулых часоў» як аб крэпасці По-лацкага княства ў сувязі з міжусобнай бітвай на Нямізеў 1067 годзе. Менск, Менеск — пад такой... Болей »
Полацк... Гэтае слова — як рэха слаўнай гісторыі нашай Радзімы. Назва горада трывала ўваходзіць у нашу свядомасць яшчэ з дзяцінства. Полацк (летапісныя назвы Полотеск, Полтеск, Полотьск) — адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян. Ён равеснік Кіева і Ноўгарада і ўпер-шыню ўпамінаецца ў старажытным... Болей »