be

Пошук

"aposhni-sneg-slinka-viktar" Вынікі:
Апошні снег
pdf

Апошні снег

Вершы, Паэма
Слінка Віктар

Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні... Болей »

Aпошні сезон
pdf

Aпошні сезон

Аповесці, апавяданні
Савоська Павел

Гісторыя маладога беларускага хлопца, які, патрапіўшы ў вір студэнцкага Ленінграду, не згубіў беларускай шчырасьці і адкрытасьці. Сямідзясятыя гады – разгар пабудовы камунізму ў Краіне Саветаў, дзе чалавек можа дыхаць вольна, але толькі ў адзін такт з уладай, дзе можна верыць у Бога, але нельга хадзіць... Болей »

Апошні дзень
pdf

Апошні дзень

вершы
Брусевіч Анатоль

Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне... Болей »

Апошні баец
epub

Апошні баец

Аповесць
Быкаў Васіль

Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі... Болей »

Апошні палёт Артура Казюры
epub

Апошні палёт Артура Казюры

Апавяданне
Рублеўскі Сяргей

Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй камень­чыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму... Болей »

Апошні шанец выйсці ў людзі
epub

Апошні шанец выйсці ў людзі

Апавяданне
Несцярэнка Юры

Так час ад часу здараецца — ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ — былая твая сяброўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі. Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім... Болей »

Свет першы і апошні
pdf epub mobi fb2

Свет першы і апошні

Вершы
Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні... Болей »

Пан Тадэуш альбо Апошні заезд на Літве.

Пан Тадэуш альбо Апошні заезд на Літве.

Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 г. у дванаццаці быліцах вершам
Міцкевіч Адам

Задума напісаць "шляхецкую быліцу" у Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з царызмам са зброяй у руках), расчараванне... Болей »

Гісторыя пад знакам Пагоні 56

Гісторыя пад знакам Пагоні 56

Апошні Валуа

Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. У цыклі зьявіліся між іншым перадачы пра: Першы ўніверсітэт у гісторыі Беларусі, Контррэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, Люблінскаю унію, Мікалая Радзівіла... Болей »

Роздум на апошнім перагоне
pdf

Роздум на апошнім перагоне

Дзённікі 1980—1995 гадоў
Шамякін Іван

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ... Болей »

Відзьмо-невідзьмо Восьмы сезон «Гульні тронаў» будзе апошнім

Відзьмо-невідзьмо Восьмы сезон «Гульні тронаў» будзе апошнім


Праграма «Відзьмо-невідзьмо» – інфармацыйна-забаўляльны агляд асноўных тэндэнцыяў у міжнароднай індустрыі забаваў, іх культуралагічны аналіз у кантэксце эканомікі, палітыкі, гісторыі. Праграма Сяргея Філімонава, паводле сацыялагічных апытанняў, ачольвала рэйтынг папулярнасці на Беларускім тэлебачанні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org