- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і... Болей »
У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці... Болей »
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык.... Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Родны край. Другая пасьля лемантара кніга да чытаньня. Выданьне пераробленае й дапоўненае / Уклала Леаніла Гарэцкая, вучыцелька Віленскай беларускай гімназіі. Вільня:... Болей »
У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы I. Пракаповіча распавядаецца пра прыроду, гісторыю і адметныя мясціны аднаго з прыгажэйшых куточкаў паўночна-заходняй Беларусі - Спорскага краю. Выданне будзе карыснае для ўсіх, хто цікавіцца роднымі мясцінамі, любіць падарожнічаць сцяжынкамі Бацькаўшчыны.... Болей »
Сёлета споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Геральда Баляслававіча Асвяцінскага (1932-2006), які прыйшоў у гэты свет 23 студзеня 1932 г. у пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна. Яго жыццёвы шлях, які працягваўся 74 гады, быў складаны і насычаны падзеямі. Хаця імя Геральда Асвяцінскага не вельмі шырока... Болей »
З той пары, як з’явіліся прыватныя прадпрымальнікі, узнік і пачаў пашырацца гарадскі рынак. Гандляры і пакупнікі сустракаюцца на рынку кожны дзень. У сваёй большасці і першыя і другія – гэта жыхары свайго горада. А таму і першых і другіх цікавіць усё, што адбываецца ў родным горадзе. І калі першыя ўладкоўваюцца... Болей »
Зараз, калі наша грамадства знаходзіцца на бадай што самым адказным адрэзку свайго тысячагадовага гістарычнага шляху, калі Рэспубліка Беларусь аб'явіла аб сваёй незалежнасці, калі адроджаны нашы старажытныя гістарычныя сімвалы, паўстае неабходнасць усю стваральную працу беларускай інтэлігенцыі скіраваць... Болей »
Зборнік уключае матэрыялы навукова-пазнавальнага характару, прысвечаныя старонкам багатай і непаўторнай гісторыі Зэльвенскага раёна. Чытач запрашаецца да роздуму аб гістарычным шляху Зэльвеншчыны, лесе яе вядомых людзей. Даклады і паведамленні, змешчаныя ў зборніку, уключаюць малавядомыя звесткі з гісторыі... Болей »
Юным аршанцам, напэўна, цікава, якія гістарычныя падзеі адбываліся на Аршанскай зямлі, чаму горад атрьшаў такую назву, якія вядомыя людзі жылі ў нашых мясцінах... Таму і ўзнікла неабходнасць напісаць кнігу пра малую радзіму — Аршаншчыну. Каб яна з'явілася, працаваў вялікі калектыў настаўнікаў, краязнаўдаў... Болей »
Аршанскі раён у сучасных межах быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. Плошча раёна - 1,7 тысячы квадратных кіламетраў. Цераз горад і раён працякае рака Днепр. Тут жа праходзяць важнейшыя аўтамагістралі і чыгункі, што злучаюць поўнач з поўднем і захад з усходам.... Болей »
"Нарадзіўся я ў 1948 годзе на Вілейшчыне ў невялікай вёсачцы Пагор'е, якая значылася толькі на карце раёна. У сялянскай сям'і нас расло дзевяць дзяцей. Бацька пасля вайны застаўся інвалідам, пасвіў калгасны статак,паколькі іншага рабіць не мог. Мы яму дапамагалі і за адно любаваліся наваколлем. Прыгажосць... Болей »
У кнізе расказваецца пра адну з Купалаўскіх мясцін – вёску Бараўцы пад Мінскам і яе наваколле. Тут у паэта адбыўся літаратурны дэбют, тут ён падрыхтаваў свой першы зборнік “Жалейка”, напісаў знакамітую паэму “Адвечная песня”. Шырокаму колу чытачоў.... Болей »
На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі Айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны.... Болей »
Сшытак з'яўляецца дапаможным сродкам навучання па курсе «Чароўны край – Пастаўшчына», у якім змяшчаюцца паўрочныя заданні і практыкаванні для лепшага засваення матэрыялу і праверкі сваіх ведаў па гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўшчыны. Яны могуць выконвацца на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка або... Болей »
Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.... Болей »
Выданьне знаёміць з гісторыяй і культурай Магілева і Магілеўшчыны. Гэта практычны дапаможнік для экскурсаводаў і проста для наведвальнікаў Магілева і яго ваколіцаў. Выданьне праз наглядныя формы спрабуе распавесьці пра амаль 750 гадовую гісторыю горада над Дняпром. Магілеў падаецца ў цікавым кантрасьце... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Вобраз Беларусі як партызанскай рэспублікі шырока распаўсюдзіўся ў другой палове 20 стагоддзя. Але насамрэч традыцыя масавага народнага супраціву акупантам... Болей »
У даведніку прыводзяцца звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных жыхароў Крупскага і Халапеніцкага раёнаў на Міншчыне. Таксама прадстаўлены эсэ Сяргея Дубаўца, напісаныя да 20-х угодкаў адкрыцця праўды пра Курапаты і агучаныя аўтарам у перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода. Выданне ўтрымлівае... Болей »