be
pdf

Слонімскі край 6 (65) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці прачытала? У любым разе Бойд захапілася ідэяй там пабываць. У 1934-м падарожніца, як сябра Амерыканскага геаграфічнага таварыства, удзельнічала ў міжнародным кангрэсе географаў у Варшаве. Гэта была выдатная магчымасць для вандроўкі на Палессе. З дапамогай польскіх навукоўцаў Луіза Бойд спланавала маршрут — праз Заходнюю Украіну на поўнач — да Брэста, Піншчыны, а далей — у Бярозу, Ганцавічы, Клецк, Нясвіж, адтуль — на Слонімшчыну і ў Ружаны, Беласток, Гродна, у былую сталіцу ВКЛ Вільню. У той час заходнеўкраінскія і заходнебеларускія землі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы. Прынята лічыць, што Луіза Бойд адкрыла заходняму свету таямнічае Пінскае Палессе. Калі іншыя рэгіёны яна проста праязджала, робячы пэўную колькасць здымкаў, то ў Пінску затрымалася. У верасні-кастрычніку 1934 года яна рабіла вандроўкі па наваколлі — і па сушы, і па вадзе. І ўсё фіксавала. Бойд зрабіла на беларускім Палессі сотні здымкаў!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2021-06-01
  • Copyright: © 2021 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org