- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як... Болей »
У кнігу беларускага пісьменніка, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя Зэльвеншчыне, яе гісторыі, людзям і помнікам. Яны былі напісаны падчас вандровак па зэльвенскім краі. Зэльва — невялічкі гарадок у Гродзенскай вобласці, што раскінуўся на левым беразе ракі Зальвянкі (прыток... Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам.... Болей »
Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская... Болей »
Нарадзіўся Сяргей Панізнік у 1942 годзе на Міёршчыне. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, працаваў фельчарам, факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Вершы Сяргея Панізніка друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў. «Кастры Купалля» — першая кніжка маладога... Болей »
Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве. Аўтар кніг “Дзевяностыя forever” (2008), "Герой эпохі стабільнасьці" (2014), Пад псеўданімам Пістончык выдаў кнігі... Болей »
«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне... Болей »
У сваю кнігу Сяргей Чыгрын уключыў артыкулы пра людзей малавядомых, якія заслужылі ўдзячную памяць беларусаў, такіх як Андрэй Вайтовіч, Віталь Губарэвіч, Алесь Асіпчык, Ганна Кароль, Васіль Струмень, Ян Збажына і іншых. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаныя Міколу Арочку, Янку Саламевічу, Аляксею Пысіну... Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »
Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як... Болей »
Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных... Болей »
Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе... Болей »
Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач... Болей »
Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй... Болей »
У сваёй новай кнізе Сяргей Чыгрын працягвае даследаваць лёсы беларусаў, якія родам з Беласточчыны, а таксама жыццёвыя дарогі знакамітых асобаў Бацькаўшчыны, якія ў розны час мелі і маюць сёння дачыненне да беластоцкай зямлі.... Болей »
Калі вы яшчэ не былі ў старажытным беларускім горадзе Слоніме, то спазніліся як мінімум на 200–300 гадоў. І шмат чаго ўжо не ўбачыце. Але моцна засмучацца не трэба. Бо Слонім — горад, пра які можна распавядаць бясконца, ды і паглядзець тут ёсць што нават і сёння. Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонімшчыне... Болей »
Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора Гайнаўскага павета (Польшча). Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў беларускіх школах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне... Болей »
Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з мастаком, літаратарам, гісторыкам мастацтва, культуролягам, і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. Будзьце ў "Кантэксце"!... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Сяргей Макарэвіч. ... Болей »
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц. У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль... Болей »