be

Пошук

"svaboda-tut-i-tsyaper-belaruskaya-gazeta-111-13-2008" Вынікі:
Свабода (Тут і цяпер) 29/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 29/2006


10 лістапада ў Маскве, падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі, павінна была адбыцца афіцыйная цырымонія адкрыцця помніка вялікаму беларускаму паэту. Аб гэтым не аднойчы паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы Беларусі і Расіі. Ва ўрачыстасці меліся ўзяць удзел прэзідэнт Лукашэнка, мэр Масквы Лужкоў, іншыя высокія... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 30/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 30/2006


21 лістапада адначасова ў Мінску і Бруселі быў абнародаваны дакумент, у якім фармулюецца новая палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. У дакуменце гаворыцца аб перавагах, якія можа мець наша краіна ў выпадку, калі яна пойдзе шляхам дэмакратызацыі: будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя, адбудуцца... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 31/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 31/2006


15-ты, “юбілейны”, саміт СНД у Мінску праходзіў у зусім несвяточнай атмасферы. Па-першае, тэрміны саміта, які мусіў адбыцца яшчэ месяц таму, былі перанесеныя. Рашэнне аб гэтым прынялі Пуцін з Назарбаевым без узгаднення з Лукашэнкам. Акрамя таго, міліцыі давялося разганяць акцыю пратэсту беларускай апазіцыі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 32/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 32/2006


Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба”-3, распачаў галадоўку 20 кастрычніка. Да турмы ён важыў 105 кілаграмаў, калі пачынаў галадоўку – 91. На 47-ы дзень галадоўкі ён важыў усяго 65… Паводле словаў Ірыны Казулінай, якой дазволілі сустрэцца з мужам... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 33/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 33/2006


12 снежня ўрад Расіі заявіў пра скасаванне льготнага падаткаабкладання экспарту нафты ў Беларусь. Паводле апублікаванай пастановы, з 1 студзеня 2007 году экспарт расійскай нафты ў Беларусь будзе абкладацца такім самым мытам, як і для краінаў, якія не ўваходзяць у Мытны саюз - 180 даляраў за тону. Дагэтуль... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 34/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 34/2006


19 сакавіка 2006 году, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг пратэсту супраць іх фальсіфікацыі. Потым моладзь чатыры дні трымала абарону ў намётавым гарадку. Усе ўдзельнікі былі кінутыя ў турмы. Напярэдадні Новага году на Кастрычніцкай плошчы нішто не... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 42 / 16.09.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 42 / 16.09.2009


Літоўскі карт-бланш. Еўропа ў адносінах да беларускага рэжыму адназначна вырашыла выбраць real politic, адсунуўшы назад правы чалавека. Учора прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Вільнюсе з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ. Апошні раз наш лідэр на такім высокім узроўні сустракаўся з... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 43 / 23.09.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 43 / 23.09.2009


Скаваныя адным ланцугом. Ура! Нарэшце вызначана працэдура выбрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Згодна з ёй, зарэгістравацца ў якасці прэтэндэнта на званне адзінага кандыдата можа той, хто сярод іншага: — “адпавядае патрабаванням існуючага заканадаўства да кандыдата... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 44 / 30.09.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 44 / 30.09.2009


Ваенныя вучэнні як гандлёвыя перамовы. З адкрытага ліста беларускіх маладзёвых актывістаў Яўгена Афнагеля і Дзмітрыя Дашкевіча да Дзмітрыя Мядзведзева: “Увод расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі на фоне… ўнутраных праблем Расіі з’яўляецца памылкай, якая можа прывесці да непрадказальных вынікаў. …Не... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 45 / 14.10.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 45 / 14.10.2009


Пракаповіч, канечне, герой… Старшыня праўлення Нацыянальнага банка, мяркуючы па ўсім, вырашыў пайсці ва-банк, але вынікі такой тактыкі часта бываюць непрадказальнымі. Некалькі дзён назад Пётр Пракаповіч напісаў адкрыты ліст Сяргею Сідорскаму, у якім дастаткова недвухсэнсоўна заявіў, што над усёй банкаўскай... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 46 / 21.10.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 46 / 21.10.2009


Аб'яднанне праз раз'яднанне. Беларуская апазіцыя працягвае пачкавацца і далей. У бліжэйшы час плануецца стварэнне чарговай апазіцыйнай кааліцыі. Толькі пад іншай шыльдай. Аб гэтым публічна заявіў намеснік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карніенка. Адпаведнае пагадненне паміж рухам “За свабоду”, партыяй... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 47 / 28.10.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 47 / 28.10.2009


Шырока заплюшчаныя вочы. Старшыня камітэта па міжнародных справах літоўскага Сейма Аўдронюс Ажубаліс вельмі адкрыта расказаў пра перспектывы ўзаемаадносін Літвы з Беларуссю і Расіяй, а таксама пра парламенцкае жыцце Літоўскай Рэспублікі падчас крызісу. Беларуска-літоўскі форум не даў ніякіх вынікаў па... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 48 / 4.11.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 48 / 4.11.2009


Якога міністра папросяць першым? На днях прайшла высокая нарада па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 9 месяцаў бягучага года. Гэтай нарадзе папярэднічала з’яўленне двух афіцыйных варыянтаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год, якія былі падрыхтаваны Саветам Міністраў.... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 49 / 11.11.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 49 / 11.11.2009


Выбары для “галачкі” Еўрапейскага Саюзу? Выбарчы кодэкс краіны ў хуткім часе будзе зменены, але гэтыя змены, па сцвярджэнні незалежных экспертаў, не прывядуць да істотных змен у звыклым за апошнія 15 год сцэнары правядзення выбараў. Нядаўна была праведзена спецыяльная нарада па ўдасканаленні нацыянальнага... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 50 / 18.11.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 50 / 18.11.2009


Момант ісціны для беларускага цуду. Стварэнне адзінай мытнай прасторы паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, што мае адбыцца 1 студзеня наступнага года, пад сур’ёзнай пагрозай. За 10 дзён да прыезду ў Мінск з афіцыйным візітам прэзідэнта Казахстана Нарсултана Назарбаева і за 12 дзён да прыезду прэзідэнта... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 51 / 18.11.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 51 / 18.11.2009


Хто выйграе чарговую “вайну”. Інфармацыйнае супрацьстаянне паміж Беларуссю і Расіяй ўзмацняецца. 23 лістапада расійскі прэзідэнт сустракаўся ў адной са сваіх падмаскоўных рэзідэнцый з групай беларускіх журналістаў, у тым ліку і з незалежных СМІ Яўна не на айчынную аўдыторыю А ўжо 24 лістапада па “дзіўным”... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 52 / 09.12.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 52 / 09.12.2009


Гульні без правіл. Апошнім часам Брусель запэўнівае Мінск, што належным чынам ацэньвае яго крокі ў бок дэмакратызацыі, а апошні гэтую дэмакратызацыю трактуе па-свойму. Нахрапіста. Дэманстратыўна. Можна сказаць, брутальна. Па вялікім рахунку, нічога асабліва дзіўнага ў гэтым няма. Па меншай меры, для... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 53 / 16.12.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 53 / 16.12.2009


За Інтэрнэт возьмуцца па-даросламу. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мяркуючы па ўсім, за віртуальную прастору вырашылі ўзяцца ўсур’ёз і надоўга. У мінулым нумары кандыдат філасофскіх навук Генадзь Ласевіч так пракаментаваў прызначэнне новага міністра інфармацыі: “Трэба памятаць, што прэзідэнцая кампанія... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 54 / 23.12.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 54 / 23.12.2009


Якім стаўся 2009 год для прадпрымальнікаў. Ужо можна і трэба падсумаваць вынікі гэтага года для дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў, а таксама акрэсліць для іх перспектывы развіцця ў 2010 годзе. Плюс 1. Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін публічна заўважыў... Болей »

Тут і цяпер (Свабода) 55 / 30.12.2009
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 55 / 30.12.2009


2010: ці абваліцца НАШ рубель? Напрыканцы гэтага года шмат хто з нашых суайчыннікаў думае пра пачатак года наступнага: ці не ляснуцца грунтоўна рублёвыя ўклады ў банках? Як гэта здарылася сёлета 1 студзеня, калі нацыянальная грашовая адзінка дэвальвавалася на 20 працэнтаў. Адзін мой калега, які дагэтуль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org