- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том склалі папулярныя гумарыстычныя вершы са зборнікаў «Званковы валет», «Да новых венікаў», «Што грэх, што два» і іншых, а таксама вершаваныя творы для дзяцей.... Болей »
Пятро Глебка нарадзіўся 06.07.1905 г. у вёсцы Вялікая Ўса Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Ўздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак... Болей »
Біяграфічная аповесьць “Выбраныя Богам” пра унікальнага навукоўца, які саматугам прабіў сабе дарогу да неабсяжных вяршыняў навукі, зьяўляецца нетыповым прыкладам жыццёвага подзвігу таленавітага сына беларускай зямлі. Падобныя да яго “Ламаносавы” здараліся і сярод іншых народаў. Аднак трэба ўпэўнена сказаць:... Болей »
Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе... Болей »
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная... Болей »
Анна Ахматава (1889–1966) – адна з найбольш значных рускіх паэтаў 20 стагоддзя. У 1965 годзе была ў шорт-лісце на Нобелеўскую прэмію, а ў наступным годзе аказалася на другім месцы ў намінацыі. Аднак з ідэалагічных прычын яе вершы ў СССР доўгі час не друкаваліся. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Захірыдзін Мухамад Бабур (1483–1530) – вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў – быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на ста ра ўзбец кай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўні каль ны «Дыван» – зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі... Болей »
Захірыдзін Мухамад Бабур (1483–1530) – вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў – быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на ста ра ўзбец кай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўні каль ны «Дыван» – зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі... Болей »
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы... Болей »
Бертальт Брэхт (1898–1956) – нямецкі паэт, заснавальнік «эпічнай драмы» і празаік, у савецкі час паказваў ся аднабакова, з камуністычным прапагандысцкім ухілам. У гэтым зборніку чытач, аднак, убачыць Брэхта як паэта не толькі палітычнага і сатырычнага, але таксама як паэтафілосафа. Адрасуецца шырокаму... Болей »
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця пра вёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе... Болей »
Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць... Болей »
У гэты свет — у свет паэзіі Максіма Багдановіча — уваходзіш наперш, як у зачарованае царства. «У зачарованым царстве» — так бо і назваў М. Багдановіч цыкл вершаў, якім адкрываўся першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок». І гэтае царства населена ў яго не толькі міфалагічнымі вобразамі лесуна... Болей »
Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой... Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы... Болей »
Хоць біяграфія Генадзя Бураўкіна вядома ўсім, хто цікавіцца паэзіяй, удакладню, што дала яго нам не багатая на землі, а шчодрая на таленты Віцебшчына, у прыватнасці, Расоншчына, чыіх паселішчаў найболей на сумным могільніку вёсак у Хатыні. Сам паэт родам з вайны (нарадзіўся Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню.... Болей »