- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі «Дзяцінства» носіць аўтабіяграфічны характар. Галоўны герой хлопчык Васіль пададзены аўтарам у розных абставінах нялёгкага перадваеннага жыцця. Глыбока і сардэчна ўспрымае Васіль родную палескую прыроду. I апісана яна аўтарам па-майстэрску... Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Садоўніцкая чытанка (зборнік артыкулаў аб гадаваньні садовых дрэваў, аб даглядзе іх і абароне ад усялякіх шкоднікаў). /Аўтары: Іван Сікора, Мікалай Караленка [= М.К.], іншыя адзачаныя ініцыяламі: В.Р., А.В.... Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка. Юнацкія марьі, першае нясмелае каханне, цяжкія выпрабаванні Айчыннай вайны — вось тэмы, якія хвалююць Івана Навуменку.... Болей »
З ліп асыпалася апошняе лісце. Над гмахамі дамоў плылі цяжкія, як магільныя пліты, ірваныя хмары дзіўнага колеру — свіндовыя i чорна-сінія, у разводах, праз якія час ад часу, на кароткі міг, прабіваліся бледныя праменні. Ад хмар гэтых людзям рабілася трывожна i змрочна — яны пазіралі ў неба, не чакаючы... Болей »
У душы згаджаўся, што, як заўсёды, Вольга мела рацыю: не хочацца яму званіць. Нікому. Зрэдку прымушае сябе. I амаль кожнай размовай з калегамі расчараваны, як, між іншым, i сустрэчамі на паседжаннях рады, секцыі. Пра літаратуру гавораць творцы толькі ў сувязі з тым, як яна корміць. Невялікую групку яна... Болей »
Цягнулася бясконцая студзеньская ноч, ніводнае акно яшчэ не свяцілася ў дамах насупраць. А Марына была ўжо на нагах, збірала мужа ў далёкую паездку. Тавар упакавалі, можа, тыдзень таму назад у дзве вялікія торбы, чырвоную i сінюю. Яна выкладвала з халадзільніка на стол харч — усе запасы, што збірала... Болей »
Дзень быў незвычайны, не з-за надвор'я, не з-за сямейнага свята — з-за палітычнай падзеі. Колькі яе, палітыкі, у час усеагульнага развалу! Нават пры ідэалагічным дыктаце камуністаў тэлебачанне, радыё, прэса не был i гэтак палітызаваны, як у гады «дэмакратыі». I людзям гэта абрыдла. Вольга часта абурана... Болей »
У яе балела калена. Не першы раз. Яшчэ колькі гадоў назад знаёмы хірург, без малога яе равеснік, гумарыст, тэатрал, выпівака, весела сказаў: «У вас, Аляксандра Паўлаўна, панская хвароба — падагра». Пры ранейшых болях яна ўспамінала, што «хвароба — панская», i ставілася да яе з гумарам, скептычна, як... Болей »
Надзею разбудзіў першы певень. Ён галасіста кукарэкаў ці не на плоце, што адгароджваў ix двор ад суседскага. Не адразу адляцелі ўявы таго, што яна бачыла ў сне. А бачыла яна харч — гapy харчу: мяса, сала, смятану, цыбулю, капусту... Пакутлівы сон. Здавалася б: што страшнае ў тым, што сніш такое багацце?... Болей »
Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб... Болей »
Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці... Болей »
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў... Болей »
Два мужчыны сядзелі ў парку на адной скамейцы. Збоку здавалася — незнаёмыя, староннія, прыселі адпачыць у цяні старых ліп. Так робяць пенсіянеры. Але ў парку незнаемых пенсіянераў не бывае; пастаянныя наведвальнікі, яны ведаюць адзін аднаго, як школьнікі аднаго класа. Сядзелі мужчыны маладыя. Той, што... Болей »
Васілёк узрадаваўся, што іншых хлопцаў, канкурэнтаў яго, каля гатэля не было. А галоўнае, няма Рагача — бамбізы, які спаганяў з малых мыйшчыкаў немалы падатак, палавіну заробку адбіраў. Яны кіпелі злосцю на яго, называлі Шпрыцам, змаўляліся ўзняць бунт. Але ў Шпрыца свая брыгада, яна ахоўвала пляцоўку... Болей »
Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку... Болей »
Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах стромкіх сосен, ад ценяў звешаных да зямлі... Болей »
На заводзе аўтапрычэпаў выбіралі дырэктара. Такія выбары былі першыя ў горадзе, хоць, безумоўна, не першыя ў рэспубліцы, у вобласці. Эксперымент перабудовы, дэмакратыі. Таму на сходзе прадстаўнікоў цэхаў, службаў прысутнічала сама Ала Уладзіславаўна Наліцкая, першы сакратар гаркома. Чалавек яна ў горадзе... Болей »
У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі... Болей »
Гісторык. Жнівень 1917 года. Пасля ліпеньскіх падзей урад Керанскага перайшоў у контррэвалюцыйнае наступленне на пралетарыяў, на салдат, на бальшавіцкую партыю, якая ўзначальвала рэвалюцыйныя сілы народа. Меншавіцка-эсэраўскія Саветы сталі на шлях адкрытых памагатых буржуазіі. Урад двойчы ўжо аддаваў... Болей »
Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по... Болей »