be
epub

Зона павышанай радыяцыі

Шамякін Іван
Аповесць

У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў захаваў на ўсё жыццё. Менавіта да гэтага майго лесу. Недарэмна i ў сівую старасць часам наведваюся туды за трыста з гакам вёрст: паслухаць нязменны шум дубоў, пакланіцца магілам бацькоў, сясцёр. Аднак па парадку. Сын лесніка, я пасвіў каровы. Вучань, прагны чытач, летуценнік, я палюбіў гэтую працу на пераходзе да юнацтва, хоць у маленстве напакутаваўся з-за машкары. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Юнацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1998
  • Выдавец: Юнацтва
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 1998 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Палеская Мадонна: Аповесці — Мінск: Юнацтва, 1998. У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» i інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць i дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org