- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць.www.belsat.eu... Болей »
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць.www.belsat.eu... Болей »
Як выглядаў першы беларускі матацыкл? Чым адрозніваецца мотаролер ад мотаровара? З якіх частак складаецца матацыкл? Што такое стырно і апона? Пра гэта ды іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – знаўцам і калекцыянерам рэтратэхнікі Васілём Цярэшкам.www.belsat.eu ... Болей »
Праграма з тымі, хто мысліць, і для тых, хто мысліць ды хоча змяніць сябе, а значыць, і свет. Інтэв'ю з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі за спектакль «Тутэйшыя», тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча «За найлепшую рэжысуру». www.belsat.eu ... Болей »
Пошукі крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, створанага ў XII ст., пачалі адразу пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць на пачатку 90-ых гадоў. Рэліквію бальшавікі вывезлі з нашай краіны ў 1941-ым годзе.www.belsat.eu ... Болей »
Які князь збудаваў Сафійскі сабор у Полацку? Як выглядала полацкая Сафія да выбуху парахавога складу ў XVIII стагоддзі? Як будавалі візантыйскія дойліды? Што такое «егіпецкі трохкутнік»? На чым палягае тэхніка «схаванага раду»?www.belsat.eu ... Болей »
Гісторыю магілёўскай архітэктурнае школы XVII ст. раскрывае краязнаўца Алег Дзячкоў. Чаму ў Магілёве ў час агульнага крызісу XVII ст. узнікла адметная школа дойлідства? Чаму магілёўскія цэрквы тае эпохі ўзведзеныя ў стылі каталіцкага барока?www.belsat.eu ... Болей »
Ці праўда, што Святая Еўфрасіння мела ў ёй уласнае месца для малітвы? Што рэстаўратары ўбачылі на замаляваных у XIX ст. фрэсках? Што напісалі аўтары тэкстаў, выдрапаных па фрэсках?www.belsat.eu ... Болей »
Мы прызвычаіліся да цэркваў з купаламі-цыбулінамі. Але так у нас было не заўсёды, а толькі з часоў захопу нашых земляў Расейскай імперыяй напрыканцы XVIII ст. Раней нашая архітэктура развівалася ў рэчышчы еўрапейская культуры. Добрым прыкладам ёсць гатычная царква ў Мураванцы.www.belsat.eu ... Болей »
У цэнтры Горадні больш паўстагоддзя таму ўзнік сквер. Менавіта там дзе па ўсіх законах горадабудаўніцтва павінна быць самая шчыльная забудова. На гэтым месцы калісьці стаяў каталіцкі храм, вядомы пад назваю «Фара Вітаўта», а таксама як праваслаўны сафійскі сабор.www.belsat.eu ... Болей »
124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына?www.belsat.eu ... Болей »
Хто першы меў права пачынаць есці за сталом у даўнія часы? Колькі страваў было на ўрачыстым стале беларусаў? Ці пілі раней так, як цяпер? Што такое доля і як яе дзялілі? Пра ўсё гэта даследніцу Таццяну Валодзіну з Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі распытваюць вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. www.belsat... Болей »
Як правільна стопіць машыну? Без чаго не варта выпраўляцца ў падарожжа? Што такое ўпіска і як яе шукаць? Дзе лепш начаваць і харчавацца ў вандроўцы? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з вольным падарожнікам Аляксандрам Гойшыкам. www.belsat.eu ... Болей »
Чаму мы кажам «хадзіць на рыбу»? Як называецца рыбалоўны рыштунак? Што такое «рыбамабіль», «мясарубка», «пінгвін»? Як правільна гатаваць юшку? У чым спецыфіка зімовай рыбалкі? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць пра гэта з рыбакамі Ігарам Крэбсам ды Ігарам Капусціным. www.belsat.eu ... Болей »
Ён – рок-выканаўца ды паэт, яна – акадэмічная піяністка. Які лёс прагназуе такому шлюбу беларускае грамадства? А які ён, той лёс, насамрэч? У другім выпуску новага сезону – «Творчая сям'я: выклікі і адказы», госці праграмы – Аляксандар Памідораў і Даша Мароз.www.belsat.eu... Болей »
Узгадваем падзеі Вясны-1996, калі беларусы перашкодзілі планам маскоўскіх і менскіх уладаў здаць Беларусь Расеі. Госці праграмы - адзін з арганізатараў масавых акцый у 1996 годзе, удзельнік 21-дзённай пратэставай галадоўкі, Вячаслаў Сіўчык і тагачасны студэнт, сёння сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Чарняеў. www.belsat.... Болей »
У Слуцку месціцца старэйшая школа Беларусі. Калі яна ўзнікла? Чым праславілася? Якія былі яе лёсы ў Расейскай імперыі? Хто са знакамітых людзей у гімназіі вучыўся? Якая яна сёння? Шукаем адказы разам з краязнаўцам Ігарам Ціткоўскім.www.belsat.eu ... Болей »
Крывінскі тарфянік – месца цэлага шэрагу старажытных паселішчаў узростам да 6 тыс. гадоў. Чым яно прываблівае археолагаў? Што яны знайшлі тут за дзесяцігоддзі непарыўных раскопак? Чаму людзі каменнага веку, якія штодня змагаліся за выжыванне, знаходзілі сілы і час на мастацтва?www.belsat.eu ... Болей »
Дзе звычайна гукалі вясну беларусы? Якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі падчас гэтага веснавога свята? Як сёння ўжываюцца побач язычніцкія абрады гукання вясны з хрысціянскімі традыцыямі? Ці можа прыжыцца гэтае свята ў горадзе?www.belsat.eu ... Болей »
Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля. www.belsat.eu... Болей »