- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў ангажаваная публіка гадала: ці апынуцца там хоць пара-тройка апазыцыянэраў? У прэсу траплялі чуткі аб нібыта дасягнутай закуліснай дамоўленасьці на гэты конт між Менскам ды Брусэлем. Гаварылася то пра «сьпіс пяці», то нават пра «сьпіс 22». Афіцыйныя вынікі выбараў... Болей »
На мінулым тыдні варта адзначыць тры падзеі ў Беларусі, па якіх магчыма меркаваць пра яе сярэднетэрміновыя пэрспэктывы: візыты Пуціна і дзейснага старшыні АБСЭ ў Менск, а таксама выступ Лукашэнкі ў КДБ Беларусі. Візыт Пуціна ў Менск і сустрэчы, якія адбыліся ў яго з Лукашэнкам і прэм’ерам Сідорскім... Болей »
Па дз еяй тыдня стала прыпыненьне на паўгоду візавых санкцыяў супраць 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў улучна з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такое рашэньне прыняла Рада Эўразьвязу 13 кастрычніка ў Люксэмбургу. Эўразьвяз спадзяецца, што цягам паўгадавога выпрабавальнага тэрміну Менск... Болей »
У Беларусі ідзе падрыхтоўка да зьездаў двух найбуйнейшых дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў – «Белая Русь» і БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі). Кіраўніцтва гэтых арганізацыяў чакае падтрымкі дзяржавы, дзяржаўная ж улада спадзяецца, што яны змогуць функцыянаваць самастойна. Першы зьезд рэспубліканскага... Болей »
Беларусі неабходна зрабіць значныя крокі ў напрамку лібэралізацыі эканомікі і «дэбюракратызацыі ўсёй сыстэмы». Такую задачу паставіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 30 кастрычніка. Прычым, зь ягоных словаў, ужо «да 1 студзеня ў гэтым пляне мы мусім зрабіць максымум». У прыватнасьці, кіраўнік... Болей »
Афіцыйны візыт у Менск лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі быў значным для яго беларускага калегі Лукашэнкі, які пакуль працягвае заставацца для Захаду непажаданым суразмоўцам. Нягледзячы на высілкі прапагандысцкай машыны Лукашэнкі, ніякіх сэнсацыяў камунікацыя кіраўнікоў Беларусі і Лібіі не прынесла.... Болей »
Усясьветны фінансавы крызыс пакрысе пачынае ўплываць і на Беларусь. Першымі гэта канстатавалі незалежныя экспэрты, а цяпер асьцярожна прызнаюць ужо і чыноўнікі. Шэраг беларускіх банкаў прыпыніў на няпэўны час выдачу крэдытаў, а тыя банкі, што працягваюць выдаваць крэдыты, падвысілі пры гэтым стаўкі... Болей »
13–15 лістапада адбыўся чарговы XI Менскі форум, які зафіксаваў зрухі ў дачыненьнях Беларусі з ЭЗ. Упершыню ў гэтым мерапрыемстве прыняў удзел кіраўнікадміністрацыі прэзыдэнта, упершыню прадстаўнікі ўладаў абяцалі зрабіць намаганьні для набліжэньня ўнутрыпалітычнай сытуацыі да эўрапейскіх стандартаў.... Болей »
Найбольш сур'ёзныя наступствы фінансавага крызысу Беларусь адчуе ў лютым — сакавіку 2009 году. Так мяркуе адмысловец Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук прафэсар Аляксандар Лучанок. «Стаіць задача сур'ёзнага рэфармаваньня ўсіх нашых падыходаў, сацыяльных стратэгіяў, пунктаў погляду дзеля... Болей »
Важнай падзеяй у галіне СМІ стала вяртаньне газэтаў «Наша Ніва» і «Народная воля» ў шапікі «Белсаюздруку» і падпісныя каталёгі «Белпошты». Гэтыя падзеі не зьмянілі характар узаемадачыненьняў уладаў зь незалежнай прэсай, але, тым ня менш, служаць знакам зьмякчэньня палітычнага клімату ў краіне. Газэта... Болей »
1 сьнежня павінен быў адбыцца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы (ВДС СД), прычым абодва бакі падсілкоўвалі чаканьні публікі намёкамі на нейкую лёсавызначальнасьць рашэньняў, якія на ім будуць прынятыя. Мерапрыемства давялося перанесьці, у чым бакі абвіна- вацілі адно аднога. ВДС тым ня менш павінен... Болей »
Суворыя рэаліі змусілі беларускае кіраўніцтва адмовіцца ад бравурнай рыторыкі пра няўразьлівасьць айчыннай эканамічнай мадэлі. Цяпер ужо і міністры, і прэзыдэнт прызнаюць: усясьветны крызыс не абмінуў Беларусь. Так, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у прамысловасьці ў лістападзе... Болей »
6 лютага ў Менску прайшло першае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Яго правёў кіраўнік Адміністрацыі Ўладзімер Макей. Са слоў высокага чыноўніка, улада зацікаўленая выслухоўваць розныя, нават палярныя меркаваньні па актуальных пытаньнях. У раду разам з прадстаўнікамі... Болей »
Мінулы тыдзень у Беларусі прайшоў пад знакам актыўных кантактаў з прадстаўнікамі структураў аб’яднанай Эўропы. Пікам гэтага працэсу лічыцца даволі нечаканы прыезд у Менск Хаўера Саляны і ягоная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Падобна, рэжым усё ж выходзіць са шматгадовай самаізаляцыі, і хутчэй за... Болей »
Фінансава-эканамічнае становішча Беларусі працягвае пагаршацца. Прычым незалежныя экспэрты мяркуюць, што афіцыйная статыстыка прыхарошвае сытуацыю. Насамрэч валавы ўнутраны прадукт за студзень ня вырас на 4,2%, як абвесьціў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), а зьнізіўся прыкладна на 5%, лічыць... Болей »
Нядаўнія два зьезды моладзевых палітычных аб’яднаньняў «Маладыя дэмакраты» і ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя могуць сьведчыць пра працэсы перагрупіроўкі моладзевых рухаў у апазыцыі. «Маладыя дэмакраты» доўгі час лічыўся і быў моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі... Болей »
Нечаканасьцю тыдня стала адмена ў апошні момант візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Раней было анансавана, што яна мае знаходзіцца ў беларускай сталіцы 12—13 сакавіка. Але 11 сакавіка беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка раптоўна... Болей »
Рашэньне Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ пра працяг тэрміну прыпыненьня абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу службовых асобаў Рэспублікі Беларусь стала галоўнай замежнапалітычнай падзеяй краіны. І яно сустрэла неадназначную рэакцыю ва ўладных і апазыцыйных колах. Для кіруючага рэжыму... Болей »
На мінулым тыдні ў беларускіх СМІ і палітычных колах найбольш заўважнымі былі тры тэмы: сьвяткаваньне 91-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), сустрэчы Лукашэнкі ў Сочы зь Мядзьведзевым і Пуціным, а таксама кіраўніком Абхазіі і валютная ўгода з Кітаем у памеры 2,8... Болей »
Напярэдадні штучнага сьвята — дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі 2 красавіка — Масква і Менск абмяняліся ўколамі. Ананімны прадстаўнік Міністэрства фінансаў Расеі заявіў, што Беларусь не атрымае жаданага для яе крэдыту на 100 мільярдаў расейскіх рублёў. «У пазычальніка ўжо багата забавязаньняў перад... Болей »