- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо некалькі гадоў з пачаткам ліпеня ў Польшчы мяняецца характар дзейнасці большасці публічных устаноў. Зразумела, што ў канікулярны час традыцыйна пустуюць школы і універсітэты — там, апрача дзяжурнай сакратаркі, цяжка каго-небудзь сустрэць. Зусім аднак невядома, чаму пануе пустэча ў большасці адміністрацыйных... Болей »
— Я ўжо другі раз на гэтым свяце, — сказала мне Магда Шыманюк з Беластока. — У Мельніку мы праводзім канікулы ўсёй сям’ёю. Тут мне так падабаецца, што буду прыязджаць сюды, калі толькі будзе магчымасць. Магда мела на ўвазе як самую мясцовасць, так і мерапрыемства, на якім мы гутарылі, а менавіта „Музычныя... Болей »
„Спынім рост бяды, ажывім гаспадарку, зніжаючы падаткі”, — абяцае на выбарчай лістоўцы Ліга польскіх сем’яў. Як тут за яе не прагаласаваць? Хто з нас хоча жыць у бядзе, хто не хоча плаціць меншыя падаткі? Але зараз, зараз, Польская сялянская партыя мае таксама цікавую гаспадарчую праграму. „Мы супраць... Болей »
24 жніўня гэтага года ўлады Украіны ладзілі гучнае святкаванне дзесятай гадавіны незалежнасці дзяржавы. Не шкадавалі на гэта грошай, хаця бюджэт краіны паказвае на яе гаспадарчае банкруцтва. Аднак украінцы прадэманстравалі прысутнаму ў Кіеве прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што са шляху да незалежнасці... Болей »
17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перасякла межы Польшчы і на поўначы заняла тэрыторыю па ліні рэк Піса, Нарва і Буг. Уся Беласточчына і Ломжынскі павет Варшаўскага ваяводства апынуліся пад савецкім панаваннем, а неўзабаве былі далучаны да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Уваход Чырвонай... Болей »
Ніякіх грамадскіх эмоцый не выклікае сёлетняя выбарчая кампанія ў парламент. Палякі, як ніколі раней, перасталі давяраць людзям, якія называюць сябе палітыкамі. Паводле сацыялагічных апытанняў звыш 40 працэнтаў рэспандэнтаў заяўляе, што ўвогуле не пойдзе на выбары. Шмат хто адкрыта аргументуе сваю адсутнасць... Болей »
Тры дні пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі няма амаль ніякага следу падзеі, якая прыцягвала ўвагу паловы Еўропы. Ніякіх плакатаў, ніякіх рэклам кандыдатаў — ні ў Мінску, ні ў правінцыйных мястэчках. Калі б чалавек не ведаў, што пару дзён раней адбыліся там прэзідэнцкія выбары, не заўважыў бы гэтага... Болей »
Вынік парламенцкіх выбараў у Польшчы яшчэ раз даказвае, што ва Усходняй Еўропе няма краіны, у якой магчыма прадбачыць ход палітычных падзей. Хаця не здзіўляе факт дэкласацыі партый, якія чатыры гады кіравалі краінай, але ў Заходняй Еўропе такога паражэння не бывае. Кампраметацыя салідарніцкага лагера... Болей »
Прыглядаючыся больш уважліва вынікам апошніх парламенцкіх выбараў у Падляшскім ваяводстве лёгка заўважыць, што большасць тутэйшых выбаршчыкаў падтрымала г.зв. партыі страху. Такім званнем тыднёвік „Wprost” акрэсліў Самаабарону, Лігу польскіх сем’яў, Польскае сялянскае згуртаванне (ПСЛ), а таксама партыю... Болей »
У міжваенны перыяд беларуская грамадскасць Беласточчыны, якая налічвала каля трыста тысяч чалавек, мела толькі аднаго пасла ў Сейме Польшчы — Паўла Валошына. У сапраўднасці быў гэта адзіны пасол, які ў Сейм трапіў са спіска нацыянальных меншасцей. Пасляваенная прысутнасць беларусаў у Сейме гэта вынік... Болей »
Не кожнае мястэчка на Беласточчыне мае даследчыка свае мінуўшчыны. Веданне гісторыі свае мясцовасці для кожнага чалавека з’яўляецца тым самым, чым карані для дрэва. Аднак каб дайсці да каранёў, трэба прасядзець сотні гадзін над кніжкамі, дакументамі, рознымі матэрыяламі, экспанатамі, паскладаць у лагічную... Болей »
З 1995 года ў Кракаве вельмі актыўную дзейнасць вядзе Аб’яднанне Віла Дэцыя. Галоўная мэта арганізацыі — стварэнне ўмоў для дыялогу розных культур. У гэтым плане дзейнасці змяшчаецца таксама прэзентацыя культур нацыянальных меншасцей Польшчы. Формы дзейнасці Аб’яднання даволі шырокія — ад музычных канцэртаў... Болей »
Кожны, хто прыслухоўваўся першым нарадам новага Сейма, не павінен наракаць на недахоп атракцыёнаў. Вядомыя прадстаўнікі палітычнага тэатра — Антоні Мацярэвіч, Габрыель Яноўскі, Зыгмунт Вжодак з Ligi Swietych Rodzin, Міхал Камінскі і Казімеж Уяздоўскі з Права і справядлівасці, Ян Марыя Ракіта з Грамадзянскай... Болей »
Два месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі амаль ніхто не сумняваецца ў легітымнасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Рэферэндум з лістапада 1996 г. і эксперыменты над канстытуцыяй прадоўжылі паўнамоцтвы Лукашэнкі на два гады, што дало апазіцыі падставы адмаўляць легітымнасць прэзідэнта. Міжнародная... Болей »
Некалькі тыдняў таму афіцыйна аб’явілі, што падляшскім віцэ-ваядодам назначаны Ежы Паўяновіч. Не было б у гэтым ніякай сенсацыі, калі б журналісты не выявілі, што гэты чыноўнік — праваслаўнага веравызнання. Пасыпаліся каментарыі, што гэта кандыдат нацыянальных і рэлігійных меншасцей, што гэта форма падзякі... Болей »
На пачатку дзевяностых гадоў, калі пачыналі ўзнікаць новыя беларускія арганізацыі, дзеячы Беларускага грамадска-культурнага таварыства падкрэслівалі, што толькі яны клапоцяцца пра лёс беларускай культуры і асветы. Усе астатнія арганізацыі бачыліся імі як вельмі падазроны элемент, інспіраваны неакрэсленымі... Болей »
У сувязі з закрыццём аўтамабільнага руху на памежным пераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай выезд з Польшчы ў Беларусь і ў адваротным напрамку значна ўскладніўся. Асталася яшчэ чыгунка, але карыстацца гэтым сродкам транспарту могуць толькі мазахісты і людзі, якія вымушаны хутка перасячы мяжу. У невыносна брудным... Болей »
На базе МГА „Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»” пачынае дзейнічаць Інфармацыйны цэнтр „Беларусь аб’яднаная”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускай дыяспарай і Беларуссю ў галіне культуры, эканомікі, навукі, адукацыі, прыцягненне магутнага... Болей »
Пабываючы ў канцы лістапада ў Магілёве на канферэнцыі, прысвечанай перыядызацыі гісторыі Беларусі, у выступленнях большасці калег з Рэспублікі Беларусь пачуў я тэзіс, што да падзелаў Рэчы Паспалітай беларусы жылі ў сваёй дзяржаве. Паўстанне Касцюшкі, лістападаўскае і студзеньскае паўстанні ўлічвалі яны... Болей »
З вялікім аптымізмам мільёны людзей ва ўсім свеце віталі нядаўна новае тысячагоддзе. Першы год, які толькі што мінае, паказаў, што яго пачатак жыхарам нашай планеты не будзе ні ласкавы, ні шчодры. Гаспадарка ва ўсім свеце апынулася ў стадыі, якая напамінае канец дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, а... Болей »