- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На базе МГА „Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»” пачынае дзейнічаць Інфармацыйны цэнтр „Беларусь аб’яднаная”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускай дыяспарай і Беларуссю ў галіне культуры, эканомікі, навукі, адукацыі, прыцягненне магутнага патэнцыялу беларускай дыяспары ў Беларусь, знаёмства з дасягненнямі беларускай эміграцыі. Стварэнне Цэнтра — адказ на грамадскую праблему ізаляванасці беларусаў замежжа ад Радзімы, з аднаго боку, і дэфіцыту інфармацыі аб жыцці нашых суайчыннікаў — з другога. Як вядома, дыяспара кожнай дзяржавы адыгрывае важную ролю ў працэсе эканамічнага развіцця і дэмакратызацыі краіны. У Беларусі велізарны патэнцыял дыяспары практычна не выкарыстоўваецца. А між іншым, па-за межамі нашай краіны пражывае больш за 3 млн. беларусаў. Яны актыўна аб’ядноўваюцца ў грамадскія арганізацыі, ствараюць беларускія школы і тэатры, будуюць цэрквы і музеі, выпускаюць газеты і часопісы. Сваімі дасягненнямі беларусы ўзбагацілі культуру і навуку іншых краін. (Беларусь — для сваёй дыяспары, дыяспара — для Беларусі, фрагмэнт)