- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Сядзіба». Гэта яго чацьверты раман. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.... Болей »
Самае галоўнае — знайсці свой бераг, прыстанак. І няма розніцы — плывеш ты па Чорным моры, Нарачы ці ставочку, назву якога аніхто не ведае, на чаўне, яхце ці васьміпалубным лайнеры. Доўгі час я думаў, што не ўмею плаваць, таму заўсёды карыстаўся кругам ці надзіманым матрасам, асабліва пасля няўдалай... Болей »
Чаты ў сацыяльных сетках нагадваюць ідэальную п’есу. У часы Чэхава пасля рэплікі трэба было дадаваць у дужках “ехидно улыбается”, цяпер для падобных выпадкаў ёсць легіёны карцінак з усмешкамі, сабачкамі, лісамі, кактусамі. Тысячы карцінак замест дзясятка словаў у дужках. Тысячы карцінак замест эмацыйнай... Болей »
Трое ў пухавіках і чорных вязаных шапачках валаклі аднаго. Той адзін то ішоў смірна, то нібыта спрабаваў вырывацца – тады рукі яму выкручвалі яшчэ больш старанна. Найтаўсцейшы з канваіраў, у сіняй падшыванай куртцы, перыядычна рабіў “палоннаму” падножкі, гупаючы сваім вастраносым ботам па ягоных зношаных... Болей »
Горадня. Спёка. Дагарае жнівень. Слава прыехаў дадому на пару дзён. За спінай – Цэнтральная Азія і адпачынак, наперадзе – Варшава, будзённасць, праца. “Пайшлі на квас”, “хадзем” – паролі для мабільных размоваў у нас простыя, не пераблытаеш. А што трапацца? (фрагмент)... Болей »
Кожны раз, калі праходжу побач з кавярняй “Задыяк” у Львове, мяне кідае ў дрыжыкі. Цяпер яе дзверы наглуха зачыненыя ралетам, на ганку не паляць наведнікі ды не стаіць чорная рэклама-раскладушка з абяцаннямі зніжак для студэнтаў. Кавярня была рэхам 1990-х, з кічаватым камінам, пустым акварыумам і фрэскамі... Болей »
Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып сядзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсюджанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў... Болей »
Вільня, канец траўня 1924 года. Два месяцы таму з Менску сюды прыехаў Міхаіл Гурын. Ягоная мэта: арганізацыя паўстання ў Заходняй Беларусі. Таварыш Кожухаў, здавалася, піў больш за ўсіх. Можа так толькі здавалася, бо разліваў заўжды ён. Піў больш, а размаўляў – менш. Ды як размаўляў? Жарты ўсялякія... Болей »
Цяжкія дзверы адчыніліся, у памяшканне, дзе па лавах сядзела некалькі хлопцаў, вусаты мужчына ў карычневым паліто ды бабуля з кошыкам, закрытым хусткай, зайшоў мажны чалавек у чорнай форме з кукардай-арлом на круглай фуражцы. (фрагмент)... Болей »
– Так, так, во тут стань, за ронда, я патэлю. – Што? – Ну, за ронда... Гэта кальцо, па-польску. – Ааа. – Во, будзеш у Польшчы, спытаешся дарогу, табе скажуць: “За ронда”. А ты ўжо будзеш ведаць, бо табе Чэсік сказаў! Наш белы “Пежо” мінае кальцо з палісаднікам пасярэдзіне. З палісадніка расце бетонны... Болей »
Міраслаў, колішні данецкі “майданавец” кілаграм на 130, зацягнуўся “Кентам”. Лысаваты Міша ў саколцы “Карпати Львів” у адказ толькі пахітаў галавой ды паднёс шампур з каўбасой бліжэй да агню. Наша вогнішча было зробленае на хуткую руку: складзена са спарахнелых калдобінаў, папярэдне пасечаных бразільскім... Болей »
Я ачомаўся толькі на халоднай падлозе, неахайна выкладзенай бруднай карычневай пліткай, да якой на імгненне прытуліўся тварам, калі падаў. Машынальна паспеў абярнуцца, але постаць у чорным ды ў балаклаве на галаве ужо сыходзіла, прычыняючы за сабой моцныя жалезныя дзверы. Звонку бразнула засаўка. Убачыць... Болей »
Па салоне павольна ішла ўсмешлівая сцюардэса сярэдніх гадоў, трымаючы перад сабой тацу з ледзяшамі, нібы памочнік святара, які пасля цалавання крыжа раздае кавалачкі прэснага хлеба грэшнікам, якія не атрымалі прычасця. У такіх выпадках Несцяровіч заўжды браў большы кавалачак, ці тое праз свае цяжкія... Болей »
Дарога - гэта „адкуль” ды „куды”. А, калі падумаўшы, то яшчэ і „навошта”. А як замест „куды” ісьці „дакуль”, то без „калі” ня ўсё зразумела. Карацей - дарога - нашае ўсё. Пра гэта і хочацца распавесьці. Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні... Болей »
В книгу известного белорусского прозаика, литературоведа, критика и публициста, лауреата Государственной премии БССР Алеся Адамовича вошли статьи, опубликованные в последние годы в журналах «Новый мир», «Вопросы литературы», «Октябрь», «Дружба народов» и др. Посвящены они насущным проблемам времени:... Болей »
Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья... Болей »
У гэтай кнізе мне хацелася па магчымасці шырока і праўдзіва расказаць пра тыя падзеі, што адбываліся ў першыя шэсць месяцаў фашысцкай акупацыі, бо яны — гэтыя падзеі — падрыхтавалі масавы партызанскі рух 1942 года на Беларусі. Я паставіў у цэнтры рамана пяцёра падпольшчыкаў-камуністаў. Гэта былі мірныя... Болей »
...Руіны. Парослыя быльнягом палі. У родную вёску вяртаецца са шпіталя інвалід вайны, сержант Каліна. Марыў салдат пра шчаслівую, радасную сустрэчу з блізкімі, а не знайшоў у вёсцы ні хат, ні людзей. Засталася тут толькі сям’я Данілы Іванёнка, з сынам якога, Міхасём, служыў у арміі Язэп Каліна. Хутка... Болей »
Новый роман Алеся Осипенки - биография поколения, про шедшего тернистый путь от времен нэпа до Чернобыльской трагедии под гнетом эатоенного страха. Главные герои произведения: известный писатель и общественный деятель Серафим Недосейко, его отчим Марк Удоев, человек, готовый во имя идеи переступить через... Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — дынамічны, шматпланавы твор. Падзеі, апісаныя ў ім, адбываюцца на пачатку шасцідзесятых гадоў, калі ў аграрнай палітыцы намячаўся круты паварот да рашучага ўздыму сельскай гаспадаркі. Але аўтар не абмяжоўвае сябе паказам праблем сяла; у рамане намалявана шырокая панарама жыцця... Болей »