- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па салоне павольна ішла ўсмешлівая сцюардэса сярэдніх гадоў, трымаючы перад сабой тацу з ледзяшамі, нібы памочнік святара, які пасля цалавання крыжа раздае кавалачкі прэснага хлеба грэшнікам, якія не атрымалі прычасця. У такіх выпадках Несцяровіч заўжды браў большы кавалачак, ці тое праз свае цяжкія грахі, ці тое з педантычнасці – каб менш заставалася выкідаць птушкам пасля парафіяльных аб’яваў і заканчэння службы. З ледзяшамі ўсё прасцей – яны аднолькавыя. Лёша ўзяў цукерку ў серабрыстай абгортцы ды злёгку крануўся пляча дзяўчыны з залатымі валасамі, якая сядзела побач ды ўзіралася ў ілюмінатар. (фрагмент)