be

Пошук

"vybranaya-paeziya-blok-alyaksandr" Вынікі:
Выбраныя творы

Выбраныя творы


Лобан Мікола

Аднатомнік Міколы Лобана (1911-1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка і асабліва яго дзённікі, якія ён вёў з першага... Болей »

Выбранае

Выбранае


Ліс Арсень

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Купала Янка

Кнігу склалі найбольш значныя творы вялікага беларускага паэтаЯнкі Купалы (1882—1942). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з яго цудоўнай паэзіяй — вершамі і паэмамі, а таксама з драматычнымі творамі, публіцы-стыкай, з эпісталярнай спадчынай. Дваццаты гом серыі «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Іпатава Вольга

Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Выбранае

Выбранае


Далэнга-Хадакоўскі Зарыян

Беларускі чытач упершыню пазнаёміцца ў гэтым томе са спадчынай славутага беларускага славяназнаўца Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 1784—1825), якога А. Пушкін называў «нзвестным любителем древностей» і якога высока цанілі М. Гогаль, А. Міцксвіч, I. Лялевель і іншыя вядомыя дзеячы культуры.... Болей »

Выбранае

Выбранае


Грыцкевіч Анатоль

Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь».... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Казакоў Валерый

Кожны значны пісьменнік раскрываецца чытачам сваёй тэмай — але не проста тэмай як субстанцыянальным адзінствам створаных герояў і падзей, а тэмай-вобразам, тэмай-інтанацыяй, тэмай-жанрам. Змененая падчас творчасці мастакоўскай воляй, яна становіцца свайго роду апазнавальным знакам аўтара: «Судьба человека»... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. Раман-эсэ
Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Тарасаў Кастусь

Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры.... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Лынькоў Міхась

Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Вітка Васіль

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Бядуля Змітрок

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні... Болей »

Выбраныя вершы

Выбраныя вершы


Колас Якуб

Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Арабей Лідзія

Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі... Болей »

Выбранае
pdf epub

Выбранае


Коўтун Валянціна

Вы, што яшчэ не паўсталі.— Ведайце ў спратах зямлі: Сад гефсіманскай пячалі Вырас на нашай крыві. Вы, што мой боль не спазналі, Ведайце з хмары тугой: Сад гефсіманскай пячалі Змераны нашай хадой. Вы, хто не роджаны сталі, Знайце ў спаленні дажджом: Сад гефсіманскай пячалі Нас — не сустрэне ужо.... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Карамазаў Віктар

Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Чыгрынаў Іван

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »

Выбранае

Выбранае

Вершы, паэмы
Колас Якуб

Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае

Крытыка, публіцыстыка, пераклады
Тарашкевіч Браніслаў

Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Трус Паўлюк

У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org