- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 лістапада на Кастрычніцкую плошчу выйшла каля тысячы чалавек, каб сустрэцца са сваімі кандыдатамі. Аднак не ўсе кандыдаты выступілі перад прыхільнікамі. На прыступках Палаца Прафсаюзаў узялі слова Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч (Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў у гэты час... Болей »
Правабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ Цэнтрвыбаркаму на сваю скаргу, у якой прасіў прыцягнуць да адказнасьці ўдзель нікаў аўтапрабегу "Мы за бацьку!". Як паведамлялася раней, гэты аўтапра бег стартаваў у г. Санкт Пецярбургу і быў арганізаваны расейскімі грамадзкімі аб ’яднаньнямі "Браты славяне"... Болей »
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае сур'ёзную заклапочанасьць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў кантэксьце прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 г., пасьля якіх АМАПам жорстка разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць несправядлівага правядзеньня выбараў. Кандыдат... Болей »
Што адбылося ў Менску ўвечары 19 сьнежня? Сёньня, калі прайшло ўжо амаль тры месяцы ад тых падзеяў, існуе некалькі тлумачэньняў. Аднак, усе яны – ня больш, як версіі. А ўсю праўду, відаць, мы даведаемся ня хутка. Пакуль жа мы можам спытаць у саміх сябе: дык каму ж былі выгадныя тыя падзеі? Так, кандыдаты... Болей »
Сёлета адзначыць Дзень Волі ў Менску планавалася ўскладаньнем кветак да помнікаў беларускім песьнярам. Аднак, сьвята не атрымалася. Плошчу Якуба Коласа ачапілі людзі ў цывільным, а падземныя пераходы былі заблакаваныя, як тлумачылі міліцыянты, з тэхнічных прычынаў: "для ўборкі". Але "прыбіралі" ня сьмецьце... Болей »
АБСЕ заклікала спыніць рэпрэсіі. Вялікабрытанія і 13 іншых краінаў-сябраў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заклікалі беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспертамі АБСЕ, якія дасьледуюць падзеі 19 сьнежня ў Менску. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі. Гэтая... Болей »
Праваабарончы цэнтр "Вясна" гэта: Няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем'ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела... Болей »
Амаль на паўгода расьцягнуліся суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту супраць несправядлівых выбараў 19 сьнежня 2010, якіх абвінавацілі ва ўчыненьні "масавых беспарадкаў" на плошчы Незалежнасьці і спробе "штурму" Дому Ураду, што вылілася ў разьбітае шкло ва ўваходных дзьверах. За гэтыя паўгода ў... Болей »
10 чэрвеня падчас "Вроцслаўскага Глабальнага Форуму 2011" прэстыжную ўзнагароду атрымалі Праваабарончы Цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў і "Свабодны тэатр". Старшыня Праваабарончага Цэнтру "Вясна" АлесьБяляцкі так пракаментаваў уганараваньне беларускіх няўрадавых арганізацыяў Прэміяй Свабоды... Болей »
Да ідэі маўклівага пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, які давёў краіну да эканамічнага краху, з кожным разам далучаецца ўсё больш і больш грамадзянаў Беларусі. Да прыкладу, у Магілёве на першую акцыю прыйшло 200 чалавек, на другую – 300, а на трэцюю – больш за 500. Тое ж адбываецца і ў іншых гарадах... Болей »
Не запалохаць, не зламаць... Асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" Мікіта Ліхавід адбывае пакараньне ў Наваполацкай калоніі. Туды яго этапавалі 7 траўня і ўжо праз два дні ён патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар (ШЫЗА). Адбыўшы гэтае пакараньне, праз суткі зноў патрапіў у ШЫЗА ўжо на 15 сутак... Болей »
30 ліпеня на свабоду выйшлі арыштаваныя ўдзельнікі маўклівай акцыі 20 ліпеня. Сярод вызваленых была маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена. Яна адседзела 10 сутак. Апошнія трое – у карцары. Адміністрацыя Акрэсьціна такім чынам пакарала жанчыну за патрабаваньні праветрыць камеру. Яе затрымалі 20 ліпеня... Болей »
4 жніўня 2011 г., Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" ў Беларусі, быў затрыманы ў Менску. Мы разглядаем яго затрыманьне як прамы вынік законнай дзейнасьці Алеся Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Супраць Алеся Бяляцкага была ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі... Болей »
15 верасьня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супрацьапазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасьць пагаршэньнем становішча... Болей »
"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных... Болей »
Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене... Болей »
30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў... Болей »
63-я гадавіна абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што адзначалася 10 сьнежня Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў, названая неардынарным для правоў чалавека годам. "Гэты год быў не падобны да іншых з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасьць не была... Болей »
Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх... Болей »
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім метро... Болей »