- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача... Болей »
«У капцюрох ГПУ» — аповесьць пра ўласнае жыцьцё Ф. Аляхновіча па прыезьдзе ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1888—1944) адным зь першых у сусьветнай літаратуры, за чвэрць стагодзьдзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу.... Болей »
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »
24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны... Болей »
Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »
У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні... Болей »
Прапанаваны дакумент уяўляе сабой “дарожную мапу” для Беларусі, якая апісвае: арыенціры і кірункі трансфармацыі сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у Беларусі; крытэры і індыкатары для ацэнкі актуальнага стану сферы навуковых даследаванняў і распрацовак і прасоўвання распрацовак у кірунку набліжэння... Болей »
Асабліва любімыя дзецьмі тыя апавяданні, у якіх гучыць тэма дзяцінства: "У старых дубах", "Дзеравеншчына", "Сірата Юрка", "На жалезнай дарозе". У сваіх апавяданнях Якуб Колас увайшоў у свет дзіцячых думак і пачуццяў, намаляваў карціны па-свойму цікавага і змястоўнага жыцця дзяцей (“У старых дубах”).... Болей »
Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы... Болей »
Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі... Болей »
У новай кнізе вядомага паэта Ніла Гілевіча аб’яднаны творы лірычныя, гумарыстычныя і сатырычныя. Памяць вайны, шматграннае, духоўна напружанае жыццё сучасніка, дружба народаў-братоў — асноўныя тэмы двух першых раздзелаў. У трэцім і чацвёртым раздзелах гучаць інтанацыі з’едліва-іранічныя і дабрадушна-вясёлыя... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў... Болей »
Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »
У гэтым зборніку сабраны вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя славутаму земляку, класіку сусветнай літаратуры Адаму Міцкевічу. Імя Адама Міцкевіча, якога нарадзіла і ўзгадавала наваградская зямля, ведае ўвесь культурны свет. Геніяльны паэт, чыя творчасць узнялася да вяршынь. сусветнай літаратуры, аддзячыў... Болей »
Царква - народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква - гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква ненераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць ан гынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее сунраць самое сябе й немінучым насьледкам... Болей »
Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку. Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага... Болей »
Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »
Ад 1136 да 2000 года. Крычаў з’яўляецца самым значным і самым буйным населеным пунктам на ўсходзе Магілёўшчьіны. Нягледзячы на тое, што горад мае дзесяцівекавую слаўную гісторыю і традыцыі, што уходзяць сваімі каранямі ў сівую беларускую мінуўшчыну, існуе рэальная пагроза знікнення сапраўднай беларускасці... Болей »