be

Пошук

"mikolaj-janczuk-1859-1921-bialokozowicz-bazyli" Вынікі:
Жыццёвае веры прадзіва
pdf

Жыццёвае веры прадзіва

Вершы
Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам... Болей »

Нашто бабе агарод?
pdf

Нашто бабе агарод?

сатыра і гумар
Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага... Болей »

Навечна з сонцам
pdf

Навечна з сонцам

дакументальныя паэмы
Чарняўскі Мікола

Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё... Болей »

Італьянска-Беларускі Слоўнік
pdf

Італьянска-Беларускі Слоўнік


Дзядзька Мікола

Той, хто вывучае італьянскую мову, заўважыць суб’ектыўную прыгажосць абедзьвюх моў- італьянскай і беларускай. Тры найпрыгажэйшыя мовы Еўропы- гэта валійская, італьянская і беларуская. Магчыма, гэта для беларускага вуха. Але тое, што мелодыка і гучанне гэтых моў нам асабліва прыемнае - гэта так.... Болей »

Грэцка-Беларускі Слоўнік
pdf

Грэцка-Беларускі Слоўнік


Дзядзька Мікола

Гэты невялікі слоўнік дае добрыя ўводзіны ў сучасную грэцкую мову, дазваляе беларусу з дастатковай ступенню разумення без пасярэднікаў прачытаць тэкст падручнікаў і чытанак, газетных і часопісных артыкулаў ды энцыклапедычных зьвестак, а таксама тэкстаў з гісторыі як Грэцыі гэтак і Еўропы. Слоўнік мае... Болей »

Беларускі Пецярбург
pdf

Беларускі Пецярбург


Нікалаеў Мікола

Кніга апавядае пра жыццё і дзейнасці выхадцаў з беларускіх земляў у Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў. Раздзелы згрупаваны па храналогіі, а таксама прафесійнай прыналежнасці больш як 2000 выдатных і ардынарных асобаў. У гістарычнай частцы свайго апавядання аўтар прыходзіць да высновы, што... Болей »

Асновы медыцынскіх ведаў
pdf

Асновы медыцынскіх ведаў

вучэбны дапаможнік для 10-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Федзюковіч Міколай

Першая медыцынская дапамога пры траўмах і няшчасных выпадках. Лекавыя прэпараты і расліны. Медыка-біялагічныя аспекты палавога выхавання. Агульны догляд хворых і пацярпелых. Першая дапамога пры захворваннях. Інфекцыйныя хваробы. Кароткі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў.... Болей »

Беларуская дзяржава
pdf

Беларуская дзяржава

Вялікае княства Літоўскае
Ермаловіч Мікола

«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала... Болей »

Трызна

Трызна

Апавяданні
Гайдук Мікола

Пісьменнік жыў і працаваў у Беластоку. Гісторык, фалькларыст, краязнаўца, ён і ў беларускай літара-туры мае свой адметны голас. Гістарычныя апавяданні, змешчаныя ў гэтай кнізе, даносяць да нас водгулле сівой мінуўшчыны нашай Айчыны.... Болей »

Чужы сваяк

Чужы сваяк

Аповесці і апавяданні
Капыловіч Мікола

Герой аповесці «Чужы сваяк» — чалавек, які перанёс на сабе згубнае ўздзеянне «зялёнага змія» і даўно страціў сям’ю, дзе некалі яго паважалі і любілі. Ён едзе ў горад, дзе, здавалася, яго чакаюць. Але ў жонкі ўжо повы муж, у дзяцей — бацька. Многае не вярнуць, ды не ўсё яшчэ страчана... Аповесць «Былі... Болей »

Засада

Засада

Аповесці
Капыловіч Мікола

«Засада» — так назваў сваю новую кніжку прозы пісьменнік Мікола Капыловіч, аб’яднаўшы пад гэтай назвай дзве аповесці: «Засада» і «Міцька, Валік і я». Аповесці розныя па тэме — у першай аўтар малюе лес і яго жыхароў, другая — перагортвае яшчэ адну старонку Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Тэлеграма з Кавалевіч

Тэлеграма з Кавалевіч

Аповесці
Гіль Мікола

У новую кнігу пісьменнік уключыў дзве аповесці «Дзень пачаўся» і «Тэлеграма з Кавалевіч». Герой першай аповесці Васіль пасля службы ў арміі не вяртаецца ў родную вёску, а застаецца на Далёкім Усходзе, дзе знайшоў сваё каханне. I ўсё ж не перастае ўспамінацца яму радзімая старонка. Так і кліча вярнуцца.... Болей »

Тацянін чэрвень

Тацянін чэрвень

Аповесці
Гіль Мікола

Да старое Тацяны прыязджае нявестка з дачкою Алачкаю. Не адразу Тацяна даведваецца, што яе сын Алёша стаў благім чалавекам, пакінуў жонку. Тацяна ўспамінае ўсё сваё жыццё, верыць і не верыць сказанаму. Але прыязджае сын, і Тацяна зразумела, што нявестка сказала праўду. Тацяна выганяе сына з хаты. Такі... Болей »

Бралася на дзень

Бралася на дзень

Апавяданні
Гіль Мікола

Кнігу склалі новыя апавяданні пісьменніка (нар. у 1936 г. на Лагойшчыне). У цзнтры ягонай увагі — маральна-этычныя праблемы і канфлікты, якія ўзнікаюць у нашы дні ў жыцці людзей. Многія з гэтых праблем узнікаюць у іх менавіта па той прычыне, што яны — вясковыя парасткі на асфальце вялікага горада.... Болей »

Беларуская савецкая опэра
pdf

Беларуская савецкая опэра

доследы й матэр\'ялы (сэрыя 2-ая, выпуск 60)
Куліковіч Мікола

За ўвесь каля саракагадовы пэрыяд існаваньня савецкай улады ані ў СССР, ані ў савецкай Беларусі не зьявілася ніводная паважная праца аб беларускай опэры. Толькі паасобныя зацемкі, галоўным чынам у энцыкляпэдычных выданьнях, кажуць, што: "У шэрагу саюзных рэспублік (на Беларусі таксама - М. К.) нацыянальныя... Болей »

Артылерыя Нясвіжскага замка

Артылерыя Нясвіжскага замка


Волкаў Мікола

У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніц разгледжана гісторыя фарміравання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI-XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння... Болей »

Песня пра зубра.

Песня пра зубра.

Паэма
Гусоўскі Мікола

Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму назад была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай падарункавай серыі... Болей »

Кроплі дажджу
pdf

Кроплі дажджу

паэзія
Кандратаў Мікола

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне ў 1957 годзе. У 1978-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Па спецыяльнасці – матэматык. Пасля службы ў войску з 1981 года жыве і працуе праграмістам у Менску. У 2005-м скончыў Беларускі калегіюм, аддзяленне філасофіі... Болей »

Дыялектны слоўнік Брэстчыны
pdf

Дыялектны слоўнік Брэстчыны


Аляхновіч Мікола - уклад. ( і іншыя)

У слоўніку адлюстравана разнастайнасць паўднёва-заходніх гаворак Беларусі, іх узаемадзеянне з украінскімі гаворкамі, улічаны шматлікія варыянты слоў, праведзена раздзяленне шматзначнасці і аманіміі. Разлічан на мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, работнікаў друку і радыё.... Болей »

Каго баіцца зубр?
pdf

Каго баіцца зубр?

Вясёлыя вершы, казкі
Чарняўскі Мікола

У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org