- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За ўвесь каля саракагадовы пэрыяд існаваньня савецкай улады ані ў СССР, ані ў савецкай Беларусі не зьявілася ніводная паважная праца аб беларускай опэры. Толькі паасобныя зацемкі, галоўным чынам у энцыкляпэдычных выданьнях, кажуць, што: "У шэрагу саюзных рэспублік (на Беларусі таксама - М. К.) нацыянальныя опэры былі створаныя ўпяршыню ў гады савецкай улады". Як-жа было ў запраўднасьці? Ідучы ў глыбіню гісторыі Беларусі, мы, яшчэ ў першабытным старадаўным народным мастацтве, якое ацэньваецца й савецкімі навукоўцамі, як "багацейшы песенна-музычны фальклёр", знаходзім вытокі тэатральна-сцэнічнай культуры, якія тым больш відавочныя й пераканальныя, паколькі ўсё тое, што нясе ігравую аснову: карагоды, гульні, сюжэтныя скокі, - гэта ўлюбёныя жанры беларускай народнай творчасьці. (фрагмент)