- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынікі і планы. 29 снежня 2008 года адбыліся паседжанне выканкама і сесія Брылеўскага сельскага Савета. Былі разгледжаны пытанні аб выкананні прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета ў 2008 годзе, аб бюджэце сельсавета і аб плане працы на наступны год. У сваёй справаздачы старшыня выканкама... Болей »
Права ахоўваць. 25 верасня 2009 г. адбылася чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб стане праваахоўнай працы з непаўналетнімі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў адзначыў, што пытанням праваахоўнай працы... Болей »
Культурная прастора. 25 лістапада 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Асноўнае пытанне павесткі дня - “Аб стане культурнага абслугоўвання на тэрыторыі Брылёўскага сельсавета”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што пытанні культурна-масавай... Болей »
Аднадушнасці не дыло. 17 снежня 2009 года адбылася чарговая сесія Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Можна сказаць, што яна была лёсавызначальнай, бо асноўнае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб скасаванні Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў”. На сесіі прысутнічаў старшыня Магілёўскага раённага... Болей »
Шчырая размова. 21 лютага 2008 г. у Мінску адбыўся чарговы Пленум Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў культуры Беларусі. У рабоце форума ўдзельнічала і дэлегацыя Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры на чале з У.А.Афанасенка. У якасці гасцей на Пленуме прысутнічала ўсё... Болей »
Надзённыя пытынні. 26 сакавіка 2008 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне абмеркавання -- добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў расказаў пра зробленае і акрэсліў напрамкі будучых спраў. У прыватнасці, трэба... Болей »
Магілёўскія кадзеты адзначылі Дзень беларускага пісьменства. 7 верасня 2008 года па Беларусі шырока адзначаўся Дзень беларускага пісьменства і друку. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай абласной кадзецкай школы Уладзімір Аляк сандравіч Таборка запрасіў на свята творчы дуэт -- Алу і Мікалая... Болей »
Пра ваду, калодзежныя кольцы і праваслаўны храм 5 ліпеня 2007 г. адбылася чарговая сесія Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Прысутнічалі дэпутаты А. У. Аляксейкова, Н. А. Ярмаш, А. М. Яцкова, Н.Ф.Смалякова, Г.У.Балахонава, Л.А.Васіленка, Н.А.Нюнько, сакратар сельвыканкама Л.М.Бураева. Вёў паседжанне... Болей »
Адбіткі. Рэха выбуху, які прагрымеў у Мінску 3 ліпеня 2008 г. і пра які ўжо пісаў “Брылеўскі летапіс”, дакацілася ўрэшце і да нас. Напярэдадні 7 лістапада значная частка брылеўскіх мужчын атрымала павесткі з Магілёўскага РАУС, у якіх было пазначана, што “7.11.2008 г. к 9.00.” трэба з’явіцца ў СДК “Брылі”.... Болей »
Праглядаючы свой фотаархіў, я звярнуў увагу на здымак, які быў зроблены раніцай 23 студзеня 2008 года. Мне вельмі спадабаліся колеры ўзыходзячага сонца, аб’ектыў фотаапарата павярнуўся на ўсход, і ў кадр разам з сонечнымі промнямі трапілі і два дома на вуліцы Першамайскай ў Брылях. Справа месціцца дом... Болей »
У вашых руках чарговы нумар “Брылеўскага летапісу”. Але ён не зусім звычайны, бо мае парадкавы № 100. Так-так: у нашага вясковага выдання сёння першы юбілей. Убачыўшы свет у маі 2006 года, “Летапіс” гэтыя тры гады быў разам з вамі, пільна ўглядаўся ў наша жыццё і ў тыя падзеі, што адбываліся навокал.... Болей »
Пра тое, што хвалюе. Як мы ўжо паведамлялі, 21 лютага 2008 года ў памяшканні Брылеўскага сельсавета адбыўся прыём грамадзян, які правёў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерый Казіміравіч Яленскі. Прадстаўнікі брылеўскай вуліцы Кастрычніцкай Тамара Васільеўна Лусцянкова і Сяргей Васільевіч... Болей »
Новы Год крочыць па Брылях! Ёсць такое паняцце -- “рэжым эканоміі”. Эканоміць, вядома ж, трэба, бо зараз час такі. Але не вельмі зразумела, чаму гэта эканомія распаўсюджваецца на святочныя дні і ночы. Асабліва гэта было відавочна ў самым цэнтры Брылёў у навагоднюю ноч, дзе на слупах не гарэлі ліхтары... Болей »
Скарбы фамільных архіваў Спадзяванні “Брылеўскага летапісу”, аб якіх нагадвалася у № 1, спраўдзіліся: пакрыху пачалі адчыняцца дзверы фамільных архіваў нашых аднавяскоўцаў. І адразу ўзняўся векапомны і магутны подых мінулых часоў. І Памяць, варухнуўшыся, прынесла незабыўнае хваляванне. Бо без мінулага... Болей »
У загадчыцы буфета вёскі Брылі Людмілы Леанідаўны Бураевай ёсць начальнікі. Напярэдадні 1 сакавіка яны паглядзелі ў каляндар і сказалі: "О, глянь - вясна!" А раз вясна, то гэта значыць, што ўжо цёпла. А раз цёпла, то трэба даць каманду: "Ацяпленне адключыць!" Каманда пайшла. І Людміла Бураева, як чалавек... Болей »
І зноў званок заве на шрок. Як заўсёды, 1 верасня -- святочны дзень для усіх вучняў. Дзверы Брылеўскай школы расчыніліся пасля летніх канікулаў, і звонкія дзіцячыя галасы аздобілі утульныя школьныя класы. На ўрачыстасць разам з вучнямі прыйшлі іх бацькі, а таксама прадстаўнікі ўлады і фірмы “Днепр”.... Болей »
Заплаці і спі спакойна. Вера Андрэеўна Трышкіна ніколі не думала, што ў папулярнасці могуць быць розныя бакі. У тым ліку і адваротныя. І пра гэта даведалася яна 1 лістапада, калі адусюль пачулася: “Вера! Пра цябе ў “раёнцы” напісалі!” А Божа ж мой! А за якія такія заслугі?.. Узяла ў рукі нумар, разгарнула... Болей »
Знакамітыя юбіляры. 2 лютага беларускаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму споўнілася 170 гадоў. 1 лютага 1863 года К.Каліноўскі звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Атрады паўстанцаў фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў... Болей »
Дзень добры, шаноўны чытач! Магчыма, бяруся я не за сваю справу, але, думаю, час пакажа – ці спраўдзіліся мае жаданні. Ды і твае меркаванні, шаноўны, усё паставяць на сваё месца. Адкуль усё пайшло? Узнікла думка, што нам, мясцовым, трэба мець сваё друкаванае выданне. Каб ведаць гісторыю нашых мясцін.... Болей »
ЗЫЛІ - вёска. Вядома па рукапісных крыніцах з 17 стагоддзя. У 1635 г. абруб, у Брылеўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. У 1777 г. вёска ў Магілёўскай акрузе. У 1785 г. сяльцо Зылёва - 12 двароў, 105 жыхароў, у Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Меўся млын.... Болей »