- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры.... Болей »
Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую... Болей »
У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні... Болей »
Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі... Болей »
Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »
У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »
Ян Скрыган (1905—1992) — выдатны майстар бсларускай прозы. Аднатомнік яго выбраных твораў склалі: аўтабіяграфічная аповссць «Кругі», успаміны пра гады зняволсння ў Сібіры «Горкая далячынь», літаратурныя партрэты сяброў-пісьменнікаў, якія загінулі ў часы сталінскіх рэпрэсій, лспшыя апавяданні, дзсннікавыя... Болей »
Рыгор Кобец (1900-1990) — талснавіты беларускі драматург, першы прафссійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай... Болей »
Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле... Болей »
Першы том выбраных твораў вядомага беларускага паэта склалі вершы, балады і песні з кніг «Сонца ў блакіце», «У вялікім паходзе», «Сосны і дзюны» і інш.... Болей »
Другі том выбраных твораў Міхася Калачынскага склалі вершы апошніх гадоў, а таксама паэмы і казкі.... Болей »
Першы том складаюць лепшыя вершы, напісаныя паэтам амаль за сорак гадоў яго творчай дзейнасці. Вялікае месца ў кнізе займаюць паэтычныя рэчы ваеннага часу. Шмат вершаў прысвечана брацкаму адзінству савецкіх народаў, высакародству чалавечых сэрцаў, прыгажосці роднага краю, дружбе і любві.... Болей »
Палымяная, тэмпераментная паэзія Кастуся Кірэенкі даўно вядома ягоным шматлікім чытачам. Першы том выбраных твораў паэта склалі лепшыя ўзоры лірыкі з часоў вайны аж да нашага дня. Радзіма, Партыя, Маці, Каханая — пра іх гаворыць паэт праўдзіва, шчыра, пранікнёна.... Болей »
Другі том выбраных твораў Кастуся Кірэенкі склалі паэмы розных год, апавяданні, а таксама аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі». Лірызм, веданне прыроды і душы чалавека выгодна вылучае Кастуся Кірэенку як майстра паэмы, паэтычнай прозы.... Болей »
У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.... Болей »
У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час.... Болей »
Паводля значаньня й ролі ў разьвіцьці мастацкае прозы на вышэйшым этапе беларускага адраджэнства літаратураведы й крытыкі яшчэ да нядаўнага часу ставілі Максіма Гарэцкага найчасьцей на другім або й далейшым месцы пасьля Якуба Коласа, даючы пяршынство перад ім ня толькі апошняму, але ці рэдка Зьмітраку... Болей »