- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле ўласнага паэтычнага азначэння. Але ні на адну хвіліну не гасне ў ім любоў да радзімы, да зняволенага народа. Каля швейцарскіх азёр бачыць ён пакалыхванне хваль роднага Свіцязя, мясцовыя горы нагадваюць яму маляўнічыя ўзгоркі Новагрудчыны, а ў шумным Парыжы ўспамінае ён ... «край шчаслівы, убогі і цесны... Як там усё належала нам, як помнім мы ўсё, што абкружала нас: ад ліпы, якая сваёй цудоўнай кронай давала цень дзецям з усяе вёскі, да кожнай ручаіны і каменя».