- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі... Болей »
Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму назад была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай падарункавай серыі... Болей »
У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі... Болей »
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні... Болей »
У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.... Болей »
Гэтая кніга — празаічны пераказ англійскіх народных балад пра легендарнага героя, абаронца слабых i прыгнечаных Робін Гуда.... Болей »
Паша яшчэ ніколі не бачыла столькі кніжак. I паліцы імі застаўлены, і скрыня даверху набітая, і на стале Уладзіміра Ільіча заўсёды ладны стосік. Мусіць, ва ўсім Шушанскім няма столькі кніжак, колькі ў доме Ульянавых. Вось і сёння з воласці вялікі пачак прынеслі. Іх прыслалі здалёку, з самай Масквы. А... Болей »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »
Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы... Болей »
Ігар Пракаповіч, Казка пра ваяўнічага камара. Серыя «Казкі роднага краю». Для малодшага школьнага ўзросгу, Таварысгва Беларускай Мовы, Паставы 2011... Болей »
Пасьля публікацыі рамана “Бунт незапатрабаванага праху” ў гвалтоўна забраным часопісе “Полымя” да мяне нечакана пачалі прыходзіць лісты ад калегаў-пісьменьнікаў. Адзін з іх ад Ніла Сымонавіча Гілевіча: а чаму б Вам, Віктар Апанасавіч, не напісаць Сказ пра аднавокую казу Цылю? У рамане ад гэтай казы ня... Болей »
Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер... Болей »
Пісьмовы стол стаяў упрытык да вакна, і Віктар Пятровіч убачыў шэршня адразу, як толькі падышоў. Той ляжаў на ніжняй пярэчцы аконнай рамы, уткнуўшыся носам у куток, утвораны перасячэньнем пафарбаванага дрэва і шкла. Нават для шэршняў – некаранаваных цароў мухападобных – то быў занадта вялікі экземпляр.... Болей »
Жылі ў адным краі моцныя і прыгожыя людзі. І бралі яны сабе жонак – прыгожых і ласкавых, з якімі нараджалі дзяцей. Як хлопчыка – то род лічыўся па мячы, як дзяўчынку – па кудзелі. І кожны з іх меў свой знак, які перадаваўся ад бацькі да сына. (фрагмент)... Болей »
Жыў у адным краі князь – Ванька Жахаў. Кіраваў ён сваім княствам жорстка: каго ў цямніцу пасадзіць, каго да слупа ганебнага прыкуе, а рэшту абкладаў аброкамі непамернымі. Але як любіць каго, дык дровы секчы запросіць, кавун падорыць або харомы белакаменныя. За тое яго шанавалі і баяліся. (фрагмент)... Болей »
Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У святле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая... Болей »
Апокрыф - гэта ўсё тое, што не ўвайшло ў канон. Словам - хочаце - верце, а хочаце - не, вашая справа. У мястэчку Гарадок (Gródek), што на Беласточчыне, у праваслаўнай царкве у правым алтары знаходзіцца абраз Святога Юрыя, апекуна Русі. Як і чаму ён туды трапіў? Трэба паслухаць версію Віктара Шалкевіча... Болей »
Мікола Гусоўскі адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай кнізе славутая паэма друкуецца... Болей »
Мінула за тры гады, як «Вожык» выдаў упершыню паэму «Сказ пра Лысую гару». Поспех яе быў фенаменальны: за дзень разышоўся тыраж у 30 тысяч экземпляраў! Чытачы літаральна атакавалі рэдакцыю: чаму такі малы тыраж? Мы вымушаны былі выдаць яшчэ 30 тысяч, якія тут жа разышліся імгненна. Праз нейкі час «Вожык»... Болей »
Стаматолаг і мама Анастасія Крачкоўская напісала кніжку для дашкольнікаў пра зубы. Яна расказвае, хто самы зубасты на свеце, як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы. Падрабязна і ў карцінках паказана, што ёсць у кабінеце стаматолага і для чаго, а ўсё для таго, каб дзіця разумела і не баялася.... Болей »