- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чым адрозніваецца татуіроўка ад татуажу? У якіх месцах звычайна набіваюць татуіроўку мужчыны, а ў якіх жанчыны? Якія татуіроўкі сёння карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў беларусаў? Што такое «олдскул» і «трэш-полька»? Пра гэта Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з майстрам па тату Алесем... Болей »
У чым складанасці перакладу мастацкага твора? Ці магчыма пры перакладзе ахвяраваць формай твора на карысць яго зместу? Што такое падрадкоўнік і калі ён патрэбны? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з паэткай з Іспаніі Анхэляй Эспіносай, якая не толькі... Болей »
Чаму мы кажам «хадзіць на рыбу»? Як называецца рыбалоўны рыштунак? Што такое «рыбамабіль», «мясарубка», «пінгвін»? Як правільна гатаваць юшку? У чым спецыфіка зімовай рыбалкі? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць пра гэта з рыбакамі Ігарам Крэбсам ды Ігарам Капусціным. www.belsat.eu ... Болей »
Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з сямейным псіхолагам Святланай Дзядовай пра гештальт-тэрапію, НЛП і ролю псіхолага ў беларускай сістэме адукацыі. Чым адрозніваецца дзейнасць псіхолага ад працы псіхатэрапеўта, псіхіятра, псіханеўролага? Калі можа спатрэбіцца псіхалагічная дапамога ўсёй... Болей »
Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) айцец Юрый Санько ў велікодным выданні «Мовы нанова» – пра тое, што такое пасхал, як ставіцца касцёл да фарбавання яек і чаму Вялікдзень адзначаюць штогод у іншы дзень. www.belsat.eu ... Болей »
Якія беларускія сінонімы ёсць да словаў пракурор, адвакат, кіднэпінг? Як называюць чалавека, супраць якога распачатая крымінальная справа? Што такое прынцып прэзумпцыі невінаватасці? Каму і калі дасылаюць позву? У якіх жыццёвых сітуацыях людзі звяртаюцца да праваабаронцаў? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »
Ці ведаеце вы, што ў беларускім рэпертуары каля 500 сюжэтаў легендарных казак, а ў расейскім – толькі 56? Якія з беларускіх казак найбольш старажытныя? Хто іх галоўныя персанажы? Як найчасцей пачынаюцца беларускія казкі? Пра гэта Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з пісьменніцай-казачніцай... Болей »
Чым адрозніваюцца ва ўжыванні словы «гадавіна» і «ўгодкі»? Што такое вэлюм, мятлік, строй? Які існуе сінонім да слова «маршалак»? Як правільна называць жаніха і нявесту па-беларуску? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з паэтам і шоўменам Усеваладам... Болей »
Якія нагоды для танцаў знаходзілі нашыя продкі? Ці існаваў адмысловы танцавальны этыкет? Што такое трохкрок, спружынны крок, кульгаючы крок, галубец? Чым адрозніваліся старадаўнія танцы ад асіміляваных?Колькі варыянтаў лявоніхі вядома беларусам? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская... Болей »
Што такое пурызм? Калі і навошта «ачышчаецца» мова? Ці ведаеце вы сённяшнія адпаведнікі словаў «агняграй», «злічво», «беспрадметніцтва»? А што такое далябач, далягук і далькажык? У чым спецыфіка сучаснага беларускага пурызму? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Ці лёгка было адваяваць месца пад сонцам дзіцячаму пісьменніку ў савецкія часы? Які новы жанр у беларускай літаратуры распрацаваў Янка Маўр? Як складваліся стасункі паміж Янкам Маўрам і Якубам Коласам? Пра гэтыя і шмат якія іншыя факты з біяграфіі і творчасці беларускага дзіцячага пісьменніка вядоўцы... Болей »
З’яўляюцца словы «невідушчы» і «сляпы» поўнымі сінонімамі? Колькі ў Беларусі невідушчых і людзей з аслабленым зрокам? Якія прылады выкарыстоўваюцца для палягчэння іх жыцця? Ці можа перадавацца шрыфтам Брайля літара ў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка... Болей »
Ці лёгка прабегчы 42 кіламетры 195 метраў? Адкуль у марафоне з’явілася менавіта гэтая адлегласць? Што і калі можна піць і есці марафонцу падчас дыстанцыі? Што такое «чысты» і «брудны» час? Якія поспехі маюць беларускія марафонцы? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб... Болей »
Герыятр Андрэй Ільніцкі распавядае, навошта людзям сталага веку есці рыбу, катацца на ровары і пазбягаць вітамінаў з аптэкі.Навукоўцы-герантолагі давялі, што вывучэнне беларускай мовы дапамагае старым людзям перадухіліць хваробу Альцгаймэра. Што яшчэ даказалі герантолагі і да якіх высноваў прыйшлі герыятры?... Болей »
Як выглядаюць сучасныя беларускія дамы? Што такое вентыляваны фасад і фальцавы дах? У чым перавага модульнага дома? Як правільна казаць: дом з дуба ці з дубу; выйсці з дома ці з дому? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з архітэктарам, заснавальнікам... Болей »
Якія інструменты можна лічыць народнымі? Што такое дуда, колавая ліра і гудок? Са скуры якой жывёлы рабіўся мех для дуды? Адкуль у Беларусі з’явіліся цымбалы і дзе ў іх галаснікі? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка на хутары Барок паразмаўляюць з этнографам... Болей »
Бусел, зубр, валошка, бульба… Ці карыстаецца сёння сувенірная прадукцыя з такой пазнавальнай, нават «папсовай» беларускай сімволікай попытам? Якія сувеніры ў апошні час пацяснілі яе на беларускім рынку? Адкуль дызайнеры чэрпаюць новыя ідэі для аздаблення сваіх вырабаў? Што лепей набыць у падарунак, калі... Болей »
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна літаратар так і не атрымаў гэтага звання. Паэт, які апошнім жаданнем у сваім жыцці меў патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 год узначальваў Белтэлерадыё – і, кажуць... Болей »
Што дае нам права лічыць Міхала Клеафаса Агінскага таксама беларускім кампазітарам? Наколькі багатую музычную спадчыну ён пакінуў па сабе? Якія творы Агінскага, на той момант удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, выконваліся ў імператарскіх палатах у Пецярбургу? Назва якога музычнага... Болей »
На якія зімовыя хваробы часцей за ўсё пакутуюць беларусы? Варта ці не рабіць прышчэпкі ад грыпу? А калі варта, дык якой вакцынай? Якія сродкі папярэджання зімовых захворванняў лічацца найбольш дзейснымі? Што рабіць пры першых сімптомах вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »