- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна літаратар так і не атрымаў гэтага звання. Паэт, які апошнім жаданнем у сваім жыцці меў патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 год узначальваў Белтэлерадыё – і, кажуць, лепшага кіраўніка не было ні да, ні пасля. Ён напісаў «Калыханку», якая ўжо 30 гадоў любімая некалькімі пакаленнямі беларусаў. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыйшлі ў кватэру Генадзя Бураўкіна, каб успомніць выбітнага творцу разам з ягонай удавой Юліяй Якаўлеўнай і слынным літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам.