- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзе ў Менску начаваў Напалеон Банапарт? Якім чынам чыноўнікі ў ХІХ ст. цішком наведвалі публічны дом? Дзе была першая кандытарская і самы сапраўдны рачны порт на Свіслачы? Экскурсавод Павел Дзюсекаў, аўтар праекту «Вандроўкі ў мінулае», прайшоўся па гістарычным цэнтры Менску разам з вядоўцамі Алесяю... Болей »
Беларуская кухня і кухня па-беларуску – ці гэта тое самае? Што звычайна таркуюць на тарцы? Як гатаваць салату «Мова Нанова»? Якія асноўныя складнікі і ў якой колькасці для яе спатрэбяцца? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з кулінарнай блогеркай... Болей »
Ці беларускае войска напраўду з’яўляецца беларускім? З чаго складаецца дзень звычайнага жаўнера? Што такое позва, выведка, шараговы? Якім словам у даўнія часы называлася майстэрня па вырабе гарматаў? Як гучаць беларускія вайсковыя каманды? Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская... Болей »
З чаго складаецца экіпіроўка гоншчыка? У чым розніца паміж стартам з месца і стартам з ходу? Ці ёсць у Беларусі спецыялізаваныя трасы для правядзення кальцавых аўтагонак? Што такое слікі, піт-лэйн і шыкана? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць... Болей »
Ці часта беларусы замаўляюць сабе дадому мэблю па індывідуальных памерах? Што такое зэдлік, фатэль і стальніца? Якога роду ў беларускай мове камода, шафа, а таксама свердзел, дрыль і шруба? Як правільна расшыфраваць абрэвіятуру ДСП? І нават: як за пяць хвілін уласнымі рукамі вырабіць палічку? Пра гэта... Болей »
Гэты і наступны выпускі перадачы «Мова Нанова» незвычайныя. Яны прысвечаны асобе і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка наведалі доктара тэхнічных навук Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, і распыталі яго пра знакамітага... Болей »
Гэты і папярэдні выпускі перадачы «Мова Нанова» незвычайныя. Яны прысвечаны асобе і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка наведалі доктара тэхнічных навук Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, і распыталі яго пра знакамітага... Болей »
Калі ў Беларусі з’явілася лацінка? Дзе беларускую лацінку можна сустрэць сёння і якія яе перспектывы ў будучым? Што такое «гачак»? Як правільна сучаснай лацінкай запісаць імя Глеб: Glieb ці Hlieb? Якія адпаведнікі ў беларускай лацінцы маюць літары е, ё, ю, я ў розных пазіцыях у слове? Пра гэта і шмат... Болей »
«Весялінка», «Клубнічны брыз», «Раніца», «Добры вечар», «Родны кут», «Сяброўская», «Талака», «Шаноўны госць», «Беларускі кірмаш»… Хто прыдумляе назвы новых гатункаў «народнага» віна? Ці шмат сярод іх беларускамоўных найменняў? Як у народным фальклоры называюць пладова-ягаднае віно? Пра гэта і шмат пра... Болей »
З чаго пачыналася беларуская выцінанка? Дзе і калі выкарыстоўваліся кустодзіі? Ці ёсць аналагі нашай выцінанкі ў іншых народаў? Якія самыя ўлюбёныя сюжэты беларускай выцінанкі? Што такое «акенца», простыя дзірачкі, дадатковы згін? Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і... Болей »
Якая мова лічыцца міжнароднай мовай паштовых зносін? Калі з’явіліся першыя беларускія маркі? Чым адрозніваецца філатэлія ад філакартыі? Ці можна зарабляць на марках? Што такое посткросінг? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з філатэлістам і... Болей »
Колькі замкаў захавалася ў Беларусі? Што такое данжон, машыкулі і барбакан? Якія беларускія замкі мелі барбаканы? Як будзе выглядаць беларускі парк мініятураў? Якім чынам ствараюцца макеты будынкаў для гэтага парку? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць... Болей »
У чым адрозненне парцаляны ад керамікі? Што такое паліва, шлікер і абпал? Навошта з парцалянавай масы «выбіваць» паветра? Колькі часу спатрэбіцца майстру, каб вырабіць парцалянавы кубачак уручную? Калі і хто адчыніў першую беларускую мануфактуру па вырабе фаянсавага посуду? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »
Адкуль пайшла назва «батлейка»? Якімі словамі традыцыйна пачынаўся выступ батлейшчыкаў? Колькі «паверхаў» звычайна мела батлеечная скрыня? У чым іх сімвалічнае значэнне? У святочным выпуску вы не толькі даведаецеся больш пра беларускую батлейку, але і разам з вядоўцамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам... Болей »
Ці дажыла да нашых часоў шапавальскае майстэрства? Якія рэчы сёння вырабляюць з лямцу? Што такое кардачос, грабенная стужка і роўніца? Чым адрозніваецца «мокрае» валянне ад «сухога»? Ці можна сёння расшыфраваць таемную мову дрыбінскіх шапавалаў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская... Болей »
Бусел, зубр, валошка, бульба… Ці карыстаецца сёння сувенірная прадукцыя з такой пазнавальнай, нават «папсовай» беларускай сімволікай попытам? Якія сувеніры ў апошні час пацяснілі яе на беларускім рынку? Адкуль дызайнеры чэрпаюць новыя ідэі для аздаблення сваіх вырабаў? Што лепей набыць у падарунак, калі... Болей »
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна літаратар так і не атрымаў гэтага звання. Паэт, які апошнім жаданнем у сваім жыцці меў патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 год узначальваў Белтэлерадыё – і, кажуць... Болей »
Што дае нам права лічыць Міхала Клеафаса Агінскага таксама беларускім кампазітарам? Наколькі багатую музычную спадчыну ён пакінуў па сабе? Якія творы Агінскага, на той момант удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, выконваліся ў імператарскіх палатах у Пецярбургу? Назва якога музычнага... Болей »
На якія зімовыя хваробы часцей за ўсё пакутуюць беларусы? Варта ці не рабіць прышчэпкі ад грыпу? А калі варта, дык якой вакцынай? Якія сродкі папярэджання зімовых захворванняў лічацца найбольш дзейснымі? Што рабіць пры першых сімптомах вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый? Пра гэта і шмат пра што іншае... Болей »
У працяг перадачы «Зімовыя хваробы» мы падрыхтавалі для вас спецыяльны выпуск «Зімовыя хваробы ў дзяцей». Чым адрозніваюцца зімовыя хваробы ў дзяцей і дарослых? Калі варта дзіцяці выклікаць хуткую дапамогу? Ці пагаджацца бацькам на шпіталізацыю? Чым пагражаюць частыя прастуды ў дзяцей і што з гэтым рабіць?... Болей »