be

Пошук

"mastatstva-6-363-2013" Вынікі:
Мастацтва 2 (359) 2013
pdf

Мастацтва 2 (359) 2013


Ідэя такая: напоўніць нешта нечым. Бескарыснае мастацтва — карысным смакоццем. Выкарыстоўваць не толькі візуальнасці, але таксама смак і пах — пах хатняй смакаты, прадчуванне гастранамічнай радасці. Першапачаткова я думаў пра салёныя агуркі. Але пасля спыніўся на слівавым кампоце — у жонкі ён атрымліваецца... Болей »

Мастацтва 3 (360) 2013
pdf

Мастацтва 3 (360) 2013


У тым, што Павел Харланчук — таленавіты акцёр і рэжысёр, можна пераканацца літаральна ў тое ж імгненне, як ён з’яўляецца на сцэне. Бо ўсе словы, прапісаныя аўтарам у п’есе, і ўсе рухі, «прапісаныя» рэжысёрам ці харэографам у пастаноўцы, набываюць у яго іншы сэнс, новае адценне, дадатковы шарм ці нейкую... Болей »

Мастацтва 4 (361) 2013
pdf

Мастацтва 4 (361) 2013


Аднойчы мы страцім беларускага драматурга Паўла Пражко. І калі за ім трывала замацуецца нацыянальнае азначэнне «расійскі», будзем здзіўляцца: «Ну, як так? Ён жа беларус! Нарадзіўся ў Мінску, пісаў пра Мінск». Маштабы асваення яго няпростых тэкстаў ужо непараўнальныя. Сёлетняя асноўная і спецыяльныя праграмы... Болей »

Мастацтва 5 (362) 2013
pdf

Мастацтва 5 (362) 2013


Яна адкрытая самым розным праектам — ад вялікай оперы да эксперыментальных пастановак і «капуснікаў». Ёй даступная музыка розных эпох, стыляў і жанраў — інструментальная «бесцялеснасць» гуку ў араторыях і кантатах барока, неўтаймаваныя вакальная жарсці вердзіеўскіх гераінь, зіхатлівы тэмперамент іспанскіх... Болей »

Мастацтва 7 (364) 2013
pdf

Мастацтва 7 (364) 2013


З дзевяноста гадоў віцебскага мастака Івана Сталярова пяцьдзясят аддадзены акварэлі? Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі мог бы лічыць усё гэта ўласным творчым дасягненнем, калі б не велізарная колькасць падрыхтаваных ім за гэты час вучняў, што сталі гонарам сусветна вядомай Віцебскай школы акварэлі.... Болей »

Мастацтва 8 (365) 2013
pdf

Мастацтва 8 (365) 2013


Жанр фотапейзажа — адзін з самых складаных у беларускай фатаграфіі. Хоць натуральны ландшафт практычна ад самага нараджэння гэтага віду мастацтва быў неад’емным элементам многіх здымкаў. Звяртаючыся да пейзажа як да самастойнага жанру, недастаткова адлюстроўваць фрагменты натуральнага жыцця. Патрэбны... Болей »

Мастацтва 9 (366) 2013
pdf

Мастацтва 9 (366) 2013


Позірк зверху ў спектаклі таксама прысутнічае. Так і ўяўляецца, што з вертыкальнай, узнятай амаль пад каласнікі канструкцыі на ўласнаручна пабудаваны свет пазірае сам спадар рэжысёр. Урэшце, ён пачынае наводзіць на сцэне парадак. Якраз у гэты момант і з’яўляецца Сын. Здаецца, юнак увогуле зваліўся з... Болей »

Мастацтва 10 (367) 2013
pdf

Мастацтва 10 (367) 2013


Гадоў дзесяць таму, гартаючы ў адной замежнай бібліятэцы грунтоўную замежную музычную энцыклапедыю, са здзіўленнем убачыў на літару N прозвішча «Nabokov Nicolas». Яшчэ больш акругліліся мае вочы, калі за словамі «was born» убачыў «Lubcza». Тады не мог нават уявіць, што праз нейкі час стану непасрэдным... Болей »

Мастацтва 11 (368) 2013
pdf

Мастацтва 11 (368) 2013


Некалькі год таму брытанскі рэжысёр Роберт Мулэн — аўтар дакументальных стужак для тэлеканала ВВС — чытаў лекцыі ў Каўнаскім універсітэце і выпадкова патрапіў у Музей Мікалоюса Чурлёніса, дзе пазнаёміўся з творчасцю культавага кампазітара і мастака: «Яго музыка была вельмі эмацыянальнай і магутнай, а... Болей »

Мастацтва 12 (369) 2013
pdf

Мастацтва 12 (369) 2013


У трыццаці творах, прадстаўленых у экспазіцыі, дамінавалі партрэты і пейзажы, але нямала было і тэматычных кампазіцый. Жывапісныя працы Германэ літаральна перапоўнены жывымі і трапяткімі адчуваннямі, закаханасцю ў жыццё і мастацтва. Безумоўна, натхненне — дзівосны стан невытлумачальнай акрыленасці, усхваляванасці... Болей »

Мастацтва 1 (370) 2014
pdf

Мастацтва 1 (370) 2014


Прасторы памяці, штодзённасці, часу і месца — асноўныя семантычныя складнікі праектаў Сяргея Ждановіча. Для счытвання іх сэнсу і зместу няма неабходнасці ведаць сацыяльны ці культурны кантэкст. Гэта выказванні пра фатаграфію як такую, што выводзяць на паверхню пытанне пра сутнасць фатаграфічнай выявы... Болей »

Мастацтва 2 (371) 2014
pdf

Мастацтва 2 (371) 2014


Старонні чалавек, прачытаўшы біяграфію Міхася Раманюка, адразу не зразумее: як можна паспець зрабіць усе гэтыя справы за адно жыццё. За 53 гады. У тых не самых спрыяльных для нацыянальнага развіцця ўмовах 1960—1980-х гадоў, у больш спрыяльных, але матэрыяльна складаных 1990-х. Аднак тыя, хто ведаў Міхася... Болей »

Мастацтва 3 (372) 2014
pdf

Мастацтва 3 (372) 2014


Адметны праект быў прэзентаваны ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Ён прысвячаўся 75-годдзю Эдуарда Кучынскага, прафесара, скрыпічнага педагога. Эдуард Віктаравіч узгадаваў не адну зорку ў сольным скрыпічным выканальніцтве. Кучынскі памёр летась, напрыканцы верасня. І юбілей адзначылі, на жаль, ужо без... Болей »

Мастацтва 4 (373) 2014
pdf

Мастацтва 4 (373) 2014


«Беларусь у Першай сусветнай вайне» магла стаць звычайнай архіўнай экспазіцыяй, дыхтоўнай па вызначэнні — яе паходжанне галоўным чынам з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея не дае падставы сумнявацца ў якасці фатаграфічнай калекцыі. Падчас падрыхтоўкі адкрыцці ішлі адно за адным, і выстава атрымалася... Болей »

Мастацтва 5 (374) 2014
pdf

Мастацтва 5 (374) 2014


Жыццё Арлена Кашкурэвіча ў мастацтве сапраўды было шляхам: творца не засяроджваўся на распрацоўцы адметнасцей стылю, не эксплуатаваў адну і тую ж тэму, а шукаў новыя далягляды, заўжды быў рызыкантам. Нездарма яго любімы літаратурны герой — гётаўскі Фаўст, такі ж нястомны шукальнік ісціны.... Болей »

Мастацтва 7 (376) 2014
pdf

Мастацтва 7 (376) 2014


Творца адкрыла свае выставы адразу на дзвюх гарадскіх пляцоўках. Экспазіцыя ў Галерэі Тызенгаўза «Тая, што чакае цябе» выяўляе мастакоўскія інтэрпрэтацыі жаночага вобраза. Персанажы Шобы часам супярэчлівыя — паводле стаўлення да навакольнага свету і свайго абранніка, аднак натуральныя ў сваім унутраным... Болей »

Мастацтва 9 (378) 2014
pdf

Мастацтва 9 (378) 2014


«Час піць гарбату»... І вось ва ўяўленні гледача паўстаюць вобразы Чэхава, Пастарнака і Мандэльштама, а на палатне шафкі, буфеты і шыфаньеры напаўняюцца антыкварыятам срэбнага веку і дэкадансу. Фамільныя каштоўнасці ў паціне часу таемна пераліваюцца — як водбліскі мінулага свету вішнёвых садоў і нетаропкіх... Болей »

Мастацтва 8 (377) 2014
pdf

Мастацтва 8 (377) 2014


Галоўны архітэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Віктар Крамарэнка загрунтаваў канцэпцыю будынка на чатырох блоках — чатырох гадах вайны. Праз прасветы паміж імі можна ўбачыць абеліск «Мінск — горад герой». Галоўны фасад вырашаны ў мажорных тонах, адваротны афармляўся... Болей »

Мастацтва 10 (379) 2014
pdf

Мастацтва 10 (379) 2014


На пачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Традыцыйны, штогадовы, сёлета ён уражваў найперш размахам. У фэсце ўдзельнічалі салісты і калектывы з Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Расіі, Эстоніі. На форуме, арганізатарамі якога выступілі... Болей »

Мастацтва 11 (380) 2014
pdf

Мастацтва 11 (380) 2014


Як мінімум тры нумары запар наш часопіс звяртаецца да гэтага мерапрыемства (у наступным змесцім аналітычныя агляды). Менавіта такія з'явы, як «Месяц фатаграфіі», здольныя паспрыяць ператварэнню Мінска ў адзін з культурных цэнтраў Усходняй Еўропы, да чаго, відавочна, павінен імкнуцца кожны больш-менш... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org