- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У тым, што Павел Харланчук — таленавіты акцёр і рэжысёр, можна пераканацца літаральна ў тое ж імгненне, як ён з’яўляецца на сцэне. Бо ўсе словы, прапісаныя аўтарам у п’есе, і ўсе рухі, «прапісаныя» рэжысёрам ці харэографам у пастаноўцы, набываюць у яго іншы сэнс, новае адценне, дадатковы шарм ці нейкую патаемную, глыбінную сутнасць. Чарговае пацвярджэнне гэтага — у нядаўняй прэм’еры «Безыменнай зоркі» ў Тэатры-студыі кінаакцёра.