- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск».... Болей »
Ён упаў, спатыкнуўшыся аб штосьці, і адразу ж ускочыў – адчуў: трэба хутчэй ад гэтага месца, ад забітага камандафюрэра; пакуль не спахапіліся, трэба недзе зашыцца, схавацца, а можа, і прарвацца з завода. Але ў віхурыстым пыле, які накрыў цэх, амаль нічога не было відаць, і ён ледзьве не сунуўся ў чорную... Болей »
Вайна шпарка кацілася пад адхон, днямі быў узяты Бэрлін, а мы ўперліся ў нямецкі абарончы рубеж за невялікім аўстрыйскім гарадком і трэці дзень стаялі на месцы. Немцы часам пастрэльвалі з гарматаў і мінамётаў, і тады сярод ладных, вастраверхіх дамкоў гахалі выбухі, і ўшчэнт разьлятаўся наўкола чырвоны... Болей »
Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі... Болей »
Аповесць “Мёртвым не баліць”, дзе паказана суровая праўда вайны, В. Быкаў напісаў у 1965 годзе. Аднак асобнай кніжкай яе ў той час выдаць не ўдалося, аповесць пабачыла свет толькі ў чацьвёртым томе Збору твораў пісьменніка. Зараз з ёю мае магчымасць пазнаёміцца шырокае кола чытачоў.... Болей »
Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго... Болей »
Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі... Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў»... Болей »
У зборнік увайшлі аповесці «Жураўліны крык», «Абеліск» і апавяданні «Калі хочацца жыць...», «Адна ноч», «Сваякі», «Ранак-світанак», «Круты бераг ракі». У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікап Анчыннап вайны, у гарніле якіх выяўляецца мужнасць чалавека-змагара, яго духоўная падрыхтаванасць да... Болей »
Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі... Болей »
Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшуай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – Імкнуцца... Болей »
Самае першае непадцэнзурнае выданьне. Аповесьць была напісана ў 1965 годзе, але ў Беларусі выдадзена дваццаць гадоў пазьней са шматлікімі праўкамі і скарачэньнямі. За мяжой публікацыя ўбачыла сьвет адразу пасьля напісаньня ў 1965. Кніга выдадзена на Тарашкевіцы.... Болей »
Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў... Болей »
Зборнік «Жураўліны крык» — першая кніжка пісьменніка. Сюды ўвайшлі два цыклы апавяданняў і аповесць на ваенную тэму. Цыкл «У ліхую часіну» ўключае апавяданні аб мужнасці савецкага салдата і яго самаахвярнай барацьбе з чужаземцам. Апавяданні з цыкла «Сляды на зямлі» расказваюць аб жыцці простых савецкіх... Болей »
Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных... Болей »
«Юнкерсы» з’явіліся раптоўна. Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з—за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя... Болей »
То была цяжкая работа. Хай бы лепш ужо трапіўся глей, яго як—ніяк можна быіло б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. У гэтай жа праклятай лесавой зямлі, скрозь перавітай тоўстымі, як бізуны, і цвёрдымі, як дрот, яловымі каранямі, мала карысці ад кіркі, лома ці звычайнай штыхавой рыдлёўкі.... Болей »
Сіў-ш-шась, сіў-ш-шась, сіў-ш-шась... Вузее-меншае травяністы хамлак на лугавіне, бліжай і бліжай да альховага ўзлеску падступаюць трое касцоў ужо ўвесь луг за іх спінамі палёг даўжэзнымі, выгінастымі, як хвалі, пракосамі. Сонца, увабраўшыся ў сілу, зусім звузіла цень ад гушчаруалешніку, замакрэлі ад... Болей »