- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшуай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – Імкнуцца да ўніверсальнай любові, да канцоў сусвету і да ўнутранага зярна ўласнага чалавецтва – да Астралабіі Божых Таямніц. Анхела Эспіноса Руіс гэта беларускамоўная паэтка з Гішпаніі. Як сама пра сябе піша: Трохі філёляг, трохі музыка. У новай кнізе Анхэлі Эсьпіносы Руіс забраная лірыка: — пра старыя замкі Эўропы, — пра неідэальную сымэтрыю каханьня, — пра невычарпальныя пытаньні неба, — і іншыя вершы.