- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нам з кожнага прасу кажуць пра «моцную і квітнеючую Беларусь». Але аказалася, што падарваць нацыянальную бяспеку здольная ўсяго адна крама. А флайнавая крама нацыянальнай вопраткі і аксесуараў Symbal.by на праспекце Машэрава ў Мінску зачыняецца. Яна спыняе працу з-за неверагоднага ціску ўладаў. Прычым... Болей »
Зразумела, за часам натхнення прыходзіць час нейкага расчаравання. Узрушаныя «рэвалюцыяй подпісаў» беларусы ўрэшце ўсвядомілі, што тых, хто супраць дзейнага кіруючага рэжыму, — шмат. Што яны, беларусы, аб’яднаўшыся, маюць шанец перамагчы. Але пасля з’яўлення гэтага феномену, у «міжвыбарчае зацішша»... Болей »
Канешне, толькі зацятыя аптымісты думалі, што Цэнтрвыбаркам зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Але, гледзячы на рэкордную колькасць подпісаў, сабраных у яго падтрымку, усе мы сталі крышачку аптымістамі. І думалі: «А раптам пракоціць?» Не пракаціла. Віктар Бабарыка не будзе кандыдатам... Болей »
Пасля таго, як не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, але зарэгістравалі Ціханоўскую, аб’яднанне гэтых асобаў і іх штабоў у адну каманду было самым відавочным рашэннем. На першы план беларускай палітыкі выйшлі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Відавочна... Болей »
Раней пасланні кіраўніка краіны да народа і парламента гучалі ўвесну. І было зразумела, чаму яны прысвячаліся — аналізу актуальнай сітуацыі і планам на наступны год. Сёлета Лукашэнка адмовіўся ад такой традыцыі, хаця яго паслання ўвесну сапраўды чакалі — з надзеяй, што ўлада раскажа, як яна будзе змагацца... Болей »
Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту нездарма было перанесенае на 4 жніўня. І справа не ў тым, што ён ператварыў сваё пасланне ў своеасаблівы «Народны сход». Зрэшты, гэтым разам дэлегатаў на сход не абіралі, а проста звезлі. Менавіта 4 жніўня ў дзяржаўнай прэсе была нарэшце апублікаваная перадвыбарчая... Болей »
Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі... Болей »
У ноч з 12 на 13 жніўня масава выпускалі затрыманых з ізалятара на Акрэсціна. Валанцёры, якія дзяжурылі ўначы, паведамілі, што затрыманыя выходзілі збітыя і напалоханыя, а ва ўнутраным дворыку чуліся мужчынскія стогны. «Новы Час» правёў дзень з людзьмі, якія дзяжураць у скверы перад ізалятарам часовага... Болей »
Што вывела сотні тысяч беларусаў на плошчы? Паводле афіцыйнай версіі, неаднаразова агучанай адзіным палітыкам (АП), — замежныя лялькаводы. Бо ўнутраных прычын для гэтага ў дзяржаве для народа няма і быць не можа. Прынамсі, асабіста ён іх не заўважыў. Але калі прызнаць, што такое тлумачэнне ўтрымлівае... Болей »
Як шмат цудоўных людзей цяпер пакідаюць Беларусь. Як шмат кампаній пераязджаюць за мяжу. Як шмат маіх знаёмых апошнімі днямі пачалі размовы пра эміграцыю... Іх усіх лёгка зразумець. Складана зразумець, напэўна, не іх, а такіх, як я. Недзе год таму пісала, чаму я ніколі не з’еду з Беларусі, і разумею... Болей »
Сотні затрыманых, сотні штрафаў, суткі, выкраданні. Так блазны ў балаклавах спрабуюць забіць наш пратэст. А яшчэ яны думаюць, што пераследам журналістаў прымусяць іх замаўчаць. Але праўду не схаваеш. 1 верасня 6 журналістаў — Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў... Болей »
Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў... Болей »
Заканчваецца другі месяц пратэстаў. Хтосьці, можа, адчуў стому, а хтосьці — перастаў верыць. Дарэмна. Паглядзіце навокал. Кожны дзень да грамады сумленных дадаюцца новыя і новыя людзі. Кожны дзень хтосьці піша адкрыты зварот або ці проста звальняецца ў знак пратэсту. Кожны ранак, колькі б іх ні нявечылі... Болей »
Штодня назіраю за падзеямі ў краіне — і не перастаю наноў адкрываць для сябе беларусаў ды захапляцца імі. Рэвалюцыя ў Беларусі нараджае сапраўдную магутную нацыю, дзе народ — не тыя беларусы, пра якіх звыкла кажуць: «а можа, так і трэба» ці «мая хата з краю». Аказваецца, сучасныя беларусы — салідарныя, крэатыўныя... Болей »
Мы сталі іншымі — яны не змяніліся. Мы паспелі і вылезлі са шкарлупіны — яны засталіся за забралам саўка. Мы прапусцілі праз сябе боль і прыніжэнне, яны — замацаваліся ў хлусні і крывадушнасці. Мы ўсвядомілі каштоўнасць незалежнасці духу, яны не ўяўляюць жыццё без падпарадкавання і закабалення. Мы сталі... Болей »
Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер.... Болей »
Незалежна ад таго, чым скончыцца гэты год, і ад таго, калі ў нас зменіцца ўлада (хутка), 2020-ты ўжо стаў лёсавызначальным у гісторыі нашай краіны. На працягу гэтага года Беларусь літаральна не выпадала з топу сусветных навін, і адбывалася гэта, дый адбываецца, вельмі цікавым чынам. Спачатку была эпапея... Болей »
Дзяржава, якая парушае прынцыпы і ганьбіць каштоўнасці цывілізаванага грамадства, — у любым разе нежыццяздольная. 25 кастрычніка ў Гродне затрымалі доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча. Раніцай 26 кастрычніка з ланцуга салідарнасці амапаўцы забралі паэта і барда Эдуарда Акуліна. У гэты ж дзень... Болей »
Ужо каторы нумар на першай старонцы «Новага Часу» вы маглі бачыць цудоўныя фотаздымкі нашых карэспандэнтаў. Але гэтым разам вы бачыце фота саміх журналістаў. Тры фотакоры «Новага Часу» — Дзмітрый Дзмітрыеў, Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла — былі затрыманыя 1 лістапада. Затрыманыя, бо сумленна рабілі... Болей »
Краіну атачылі «людзі» ў чорным, аліўкавым і яшчэ невядома ў якім колеры. Балаклава як індульгенцыя. Дручок як матыватар. Крык і мацюкі замест песень і дзіцячага смеху. Гвалт і беззаконне навокал. Гэта ўсё ёсць. Няма страху, няма адчаю. Тысячы затрыманых, тысячы збітых, сотні знявечаных. Мільёны нескароных.... Болей »