be

Пошук

"novy-chas-17-289-2012" Вынікі:
Новы Час 35 (694) 2020
pdf

Новы Час 35 (694) 2020


Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў... Болей »

Новы Час 36 (695) 2020
pdf

Новы Час 36 (695) 2020


Заканчваецца другі месяц пратэстаў. Хтосьці, можа, адчуў стому, а хтосьці — перастаў верыць. Дарэмна. Паглядзіце навокал. Кожны дзень да грамады сумленных дадаюцца новыя і новыя людзі. Кожны дзень хтосьці піша адкрыты зварот або ці проста звальняецца ў знак пратэсту. Кожны ранак, колькі б іх ні нявечылі... Болей »

Новы Час 37 (696) 2020
pdf

Новы Час 37 (696) 2020


Штодня назіраю за падзеямі ў краіне — і не перастаю наноў адкрываць для сябе беларусаў ды захапляцца імі. Рэвалюцыя ў Беларусі нараджае сапраўдную магутную нацыю, дзе народ — не тыя беларусы, пра якіх звыкла кажуць: «а можа, так і трэба» ці «мая хата з краю». Аказваецца, сучасныя беларусы — салідарныя, крэатыўныя... Болей »

Новы Час 38 (697) 2020
pdf

Новы Час 38 (697) 2020


Мы сталі іншымі — яны не змяніліся. Мы паспелі і вылезлі са шкарлупіны — яны засталіся за забралам саўка. Мы прапусцілі праз сябе боль і прыніжэнне, яны — замацаваліся ў хлусні і крывадушнасці. Мы ўсвядомілі каштоўнасць незалежнасці духу, яны не ўяўляюць жыццё без падпарадкавання і закабалення. Мы сталі... Болей »

Новы Час 39 (698) 2020
pdf

Новы Час 39 (698) 2020


Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер.... Болей »

Новы Час 40 (699) 2020
pdf

Новы Час 40 (699) 2020


Незалежна ад таго, чым скончыцца гэты год, і ад таго, калі ў нас зменіцца ўлада (хутка), 2020-ты ўжо стаў лёсавызначальным у гісторыі нашай краіны. На працягу гэтага года Беларусь літаральна не выпадала з топу сусветных навін, і адбывалася гэта, дый адбываецца, вельмі цікавым чынам. Спачатку была эпапея... Болей »

Новы Час 41 (700) 2020
pdf

Новы Час 41 (700) 2020


Дзяржава, якая парушае прынцыпы і ганьбіць каштоўнасці цывілізаванага грамадства, — у любым разе нежыццяздольная. 25 кастрычніка ў Гродне затрымалі доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча. Раніцай 26 кастрычніка з ланцуга салідарнасці амапаўцы забралі паэта і барда Эдуарда Акуліна. У гэты ж дзень... Болей »

Новы Час 42 (701) 2020
pdf

Новы Час 42 (701) 2020


Ужо каторы нумар на першай старонцы «Новага Часу» вы маглі бачыць цудоўныя фотаздымкі нашых карэспандэнтаў. Але гэтым разам вы бачыце фота саміх журналістаў. Тры фотакоры «Новага Часу» — Дзмітрый Дзмітрыеў, Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла — былі затрыманыя 1 лістапада. Затрыманыя, бо сумленна рабілі... Болей »

Новы Час 43 (702) 2020
pdf

Новы Час 43 (702) 2020


Краіну атачылі «людзі» ў чорным, аліўкавым і яшчэ невядома ў якім колеры. Балаклава як індульгенцыя. Дручок як матыватар. Крык і мацюкі замест песень і дзіцячага смеху. Гвалт і беззаконне навокал. Гэта ўсё ёсць. Няма страху, няма адчаю. Тысячы затрыманых, тысячы збітых, сотні знявечаных. Мільёны нескароных.... Болей »

Новы Час 44 (703) 2020
pdf

Новы Час 44 (703) 2020


Калі мы ўсвядомім, што выходзім не проста паказаць, як нас шмат, а засведчыць, што будзем стаяць да канца, — тады пераможам. Чалавек становіцца дарослым, калі пачынае браць на сябе адказнасць за свае ўчынкі. Бо наша жыццё, а таксама тое, што адбываецца вакол нас, — гэта цалкам нашая зона адказнасці. Нас... Болей »

Новы Час 45 (704) 2020
pdf

Новы Час 45 (704) 2020


Зрэзаць бел-чыровона-белыя стужкі з плота, спілаваць дрэва, на якім вывешваюць сцяг, скрасці чужую вопратку, бо яна «няправільнага колеру», раскідаць знічкі, звольніць нязгодных, адлічыць свавольных… Збіць, пасадзіць за краты, забіць… Забараніць спяваць, думаць, дыхаць… Барацьба з колерамі, сімваламі... Болей »

Новы Час 46 (705) 2020
pdf

Новы Час 46 (705) 2020


Вялікая група насельніцтва робіцца народам тады, калі праходзіць свой унікальны шлях. Той шлях, па якім не хадзіў ніхто дагэтуль у гісторыі. Утварэнне БССР не было ўнікальнай падзеяй — яно капіявала тое, праз што прайшлі іншыя 15 саюзных рэспублік. Не быў самасным і 1991 год, у нейкім сэнсе мы прайшлі... Болей »

Новы Час 47 (706) 2020
pdf

Новы Час 47 (706) 2020


Не ведаючы, як задушыць прагу людзей да волі, справядлівасці і лепшага жыцця, улада з новай сілай пачала змагацца са сцягамі. Іх зрываюць і топчуць, вырубаюць з-пад ільду і высякаюць з дрэваў, зафарбоўваюць і затынкоўваюць, зразаюць і выпальваюць. За іх штрафуюць і саджаюць на суткі. Але кожны дзень... Болей »

Новы Час 48 (707) 2020
pdf

Новы Час 48 (707) 2020


Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках перадапошні нумар 2020 года. Года, які без перабольшвання можна назваць эпахальным у гісторыі Беларусі. Гэты год мы былі з вамі разам. Мы імкнуліся рабіць сваю працу сумленна і з кожным нумарам прыносіць у ваш дом не толькі свежую інфармацыю, але і надзею на лепшую... Болей »

Новы Час 49 (708) 2020
pdf

Новы Час 49 (708) 2020


Ёсць такое выслоўе-праклён, які зазвычай прыпісваюць кітайцам: «Каб ты жыў у цікавыя часы!» Насамрэч, гэты «праклён» выдумаў брытанскі дыпламат Х’ю Нэтчбул-Х’юджэс, які быў паслом Вялікабрытаніі ў Кітаі з 1936 па 1937 гады. Тым не менш, мы сапраўды жывём у цікавы час, у час пераменаў. Наступны, 2021-ы... Болей »

Новы Час 2 (710) 2021
pdf

Новы Час 2 (710) 2021


Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць... Болей »

Новы Час 1 (709) 2021
pdf

Новы Час 1 (709) 2021


Наперадзе яшчэ адзін няпросты год. Але мы ўжо ведаем, якая ўзнагарода нас чакае, калі пройдзем праз усе выпрабаванні. І мы гатовыя да гэтага. Новы 2021-ы год беларусы сустрэлі сапраўды па-новаму. 31 снежня ў 23.34 (менавіта па такім артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса ў 2020-м адседзелі суткі і атрымалі... Болей »

Новы Час 3 (711) 2021
pdf

Новы Час 3 (711) 2021


Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў... Болей »

Новы Час 4 (712) 2021
pdf

Новы Час 4 (712) 2021


«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце», так называецца дакумент — вынік расследавання, праведзенага ў Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаныя справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі... Болей »

Новы Час 5 (713) 2021
pdf

Новы Час 5 (713) 2021


Беларускі рэжым імкліва ператвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны. Наўрад ці наверсе ведаюць, у чым адрозненне гэтых тэрмінаў, але там дакладна ведаюць, што, калі атрымаецца аднавіць кантроль, можна будзе яшчэ крыху пратрымацца. Калі яшчэ пару гадоў таму ўлада рэгламентавала толькі нашы знешнія паводзіны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org