- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што мы мелі 25 сакавіка? У звыклым для сябе рэчышчы ўлада паспрабавала запалохаць народ. Прэвентыўнымі арыштамі, крымінальнай справай за «масавыя беспарадкі», якіх не было, ролікамі пра «баевікоў і іх зброю». Поўны міліцыі Мінск 25-га — гэта была кульмінацыя запалохвання. Але зараз не спрацавала. Па... Болей »
Вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пакінулі незалежніцкую супольнасць у роспачы: маўляў, беларускі правадыр «здае суверэнітэт» і «мяняе нафту на вайсковую базу ці расійскую вайсковую прысутнасць». Узгадваюцца вучэнні «Захад–2017» і шмат іншых панічных тэорый. Але ці варта панікаваць?... Болей »
У справе затрыманых былых чальцоў «Белага легіёну» і маладафронтаўцаў — новы паварот. Раней, як вядома, яны падазраваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Зараз ім прад’яўляецца новы артыкул Крымінальнага кодэкса — «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Даведаліся мы пра гэта дзякуючы афіцыйнай... Болей »
Мінгарвыканкам вырашыў паздзекавацца з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху». І прапанаваў правесці акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС у працоўны дзень з 14 гадзін да 16.30. Арганізатары ў шоку. Грамадства — таксама. Насамрэч, чакаць нармальнага стаўлення да гэтай заяўкі не выпадала. Канешне, даць дазвол на... Болей »
У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра павысіцца на 3–4 градусы. У гэтым перакананы Доктар Роб Філд, старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак. Ён прыехаў у Мінск, каб распавесці пра прычыны і наступствы змены клімату для Еўропы і Беларусі. Прычыны змены клімату Яшчэ ў... Болей »
Упраймерыз на адзінага кандыдата ў кампаніі пад назвай «Прэзідэнцкія выбары» будуць удзельнічаць шасцёра. Аргкамітэт па правядзенні праймерыз завяршыў прыём адпаведных дакументаў. Такім чынам, за званне «адзінага» пазмагаюцца: Юрась Губарэвіч (рух «За Cвабоду»), Ганна Канапацкая (экс-дэпутатка), Вольга... Болей »
Надзвычай кепскае надвор’е — гэта галоўнае, што не дазволіла сёлетняй акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС быць масавай. Апроч кепскага надвор’я, арганізатарам акцыі перашкодзіла і пазіцыя Мінгарвыканкама. Менавіта ён перанёс акцыю на 14 гадзін у працоўны дзень. Пра гэта даведаліся ўсе. А вось пра тое, што... Болей »
Увесь гэты тыдзень для «акулаў пяра і мікрафона» — святочны. 3 мая мы адзначылі Сусветны дзень свабоды друку. 5 мая — беларускі Дзень друку, 7-га — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Напярэдадні гэтых святаў міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала рэйтынг, у якім паказана... Болей »
Першы, але не апошні за гады праўлення сённяшняга кіраўніка Беларусі, рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года. Першы і… лёсавызначальны. Як мы памятаем, падчас яго на галасаванне былі вынесеныя чатыры пытанні: аб замене нацыянальнай сімволікі, аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб інтэграцыі... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» на тыдні святкуе 30-годдзе. У гэтыя дні быў створаны аргкамітэт па заснаванні структуры, якая, падаецца, адзіная, што клапоціцца пра нашых суайчыннікаў за мяжой. І працы ў «Бацькаўшчыны» дадаецца і дадаецца. Ні для каго не сакрэт... Болей »
Набліжаецца папулярнае яшчэ на нашых прасторах вясновае свята — 8 Сакавіка. Міжнародны жаночы дзень. Адзіны ў годзе дзень, калі пра жанчын узгадваюць на ўсіх узроўнях, шырока і публічна. У гэты дзень кожны бок будзе гучна казаць пра галоўныя важныя для жанчын рэчы, у асноўным на літару «п»: феміністкі... Болей »
«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было... Болей »
Эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем — не панацэя для беларускай эканомікі, як спрабуюць прадставіць справу беларускія службоўцы. Кітай вельмі прагматычны — і ў любой кропцы свету пераследуе толькі свае інтарэсы. Кітайскія прыгожыя словы і шчодрыя, на першы погляд, інвестыцыі яшчэ нікому не прынеслі росквіту.... Болей »
На жаль, цяпер мы вымушаны спыніць такую практыку. З ліпеня газета «Новы Час» па Беларусі будзе распаўсюджвацца толькі па падпісцы. А ў Мінску і Мінскай вобласці — па падпісцы праз РУП «Белпошта» і праз шапікі РУП «Белсаюздрук». Падпісацца на «Новы Час» можна: у аддзяленнях паштовай сувязі; праз сістэму... Болей »
Фігуранты «справы патрыётаў» пакрысе выходзяць на волю. Што б гэта значыла? Чым і калі можа скончыцца справа? Як вядома, нядаўна кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова і яго сына Яна выпусцілі з пад варты і знялі абвінавачванні. Міхалькоў вярнуўся на працу ў клуб «Спадарожнік», часткай... Болей »
Зжывацца з міфамі проста, развітвацца — цяжка. Пры гэтым, аснова міфу — не логіка ці аналіз, а паўтарэнне і завучванне. Каб ад зубоў адскоквала, як нас вучылі ў школе. Дзед аднаго майго добрага знаёмага меў 90 гадоў і перажыў вайну на занятай немцамі тэрыторыі. Да пэўнага часу ён памятаў рэаліі акупацыі:... Болей »
Афіцыйны Мінск прарвала. Пакуль не ўвесь, а асобных чыноўнікаў. Пакуль не поўнасцю і не на дзяржаўным узроўні. Выглядае, у іх нарэшце прарэзалася ўсведамленне каштоўнасці беларускай гісторыі, мовы і культуры. Таго, з чаго складаецца ідэнтычнасць нацыі. У мінулым нумары мы пісалі пра Ігара Бузоўскага.... Болей »
Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у... Болей »
Патрыётаў вызваляюць... Не ўсіх адразу, па адным, па два, па тры на дзень. Зноў усё паўтараецца, як пяць і сем, і дзесяць гадоў таму. Спачатку людзей садзяць, заганяючы грамадства ў роспач, пасля — выпускаюць. Усе шчаслівыя. «Лібералізацыя». Зараз хлопцаў выпускаюць пад грукат гусеніц танкаў і бранятэхнікі... Болей »
Гэтыя падзеі, падаецца мне, пачаліся не падчас арыштаў, і нават не ў час знакамітай заявы Лукашэнкі пра «лагеры баевікоў» пад Асіповічамі і некалькі дзясяткаў тэрарыстаў, якія разгойдваюць нашу сінявокую стабільнасць. А значна раней — прыкладна год таму, калі Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі капаў акопы... Болей »