- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... Болей »
У новай манаграфіі вядомага беларускага даследчыка разглядаюцца такія жанры шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст., як эпіграматычная і эпічная паэзія, эпісталаграфія, рыцарскі раман, мемуары, школьная драма. У «Дадатку» змешчана некалькі інтэрв’ю, рэцэнзій, артыкулаў... Болей »
Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”. Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль... Болей »
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім... Болей »
Абагульнены і прааналізаваны матэрыялы аб становішчы беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў адзін з важнейшых перыядаў іх гісторыі. Разгледжаны, у прыватнасці, пытанні, якія тычацца ўтварэння гэтай дзяржавы, яе ўнутрыпалітычнага і міжнароднага жыцця, сацыяльна-эканамічнага развіцця... Болей »
Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся у складзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI—пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З'яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага землеўладання... Болей »
Дадзеная кніга з'яўляецца перавыданнем фундаментальнай працы выдатнага бе-ларускага гісторыка Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага «Дзяржаўная гаспа-дарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах». У ёй у шырокім кантэксце развіцця сацыяльных адносін, функцыянавання прававых і дзяржаўных інстытутаў... Болей »
Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная... Болей »
Аўтарам разгледжаны працэс назапашвання гісторыка-археалагічных i архітэктурна-мастацтвазнаўчых даных па мураванай дабастыённай фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, прааналізаваны гістарычныя i выяўленчыя крыніцы яе вывучэння. Удакладнена i пашырана тыпалогія замкавых i гарадскіх умацаванняў, распрацава... Болей »
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны... Болей »
Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718-1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі.... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д.... Болей »
Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай — і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? Гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам... Болей »
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага... Болей »
Віктар Цемушаў (1975—2011) — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, у цэнтры ягоных дасьледаваньняў — літоўска-маскоўская мяжа канца XIV — першай трэці XVI стст. У 2009 г. у маскоўскім выдавецтве “Квадрига”... Болей »
Наталля Сліж - аўтарка больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера зацікаўлення — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы, гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні, гісторыя астралогіі, культура сексу ў ВКЛ у 16-17 стст. Аўтарка кнігі “Культура сексуальных стасункаў... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага», якая адбылася ў г. Гродна 23-25 красавіка 2004 г. і была прысвечана праблемам палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай гісторыі ВКЛ. Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам... Болей »
Кніга распачынае выдавецкую серыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага». Галоўная задача серыі - у сістэматызаваным выглядзе ажыццявіць публікацыю масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ ХVІ-ХVІІІ стст. Найболып важным і інфарматыўным відам... Болей »
Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт. Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны... Болей »
Настальгія не дае душы ачарсьцьвець. Яна жывіць душу болем. А балючая душа кідаецца, як у вір, у паэзію. Гэтак ужо склалася ў жыцьці літаратуры, што ва ўсе стагодзьдзі самыя прачулыя й разумныя паэмы й нізкі вершаў ствараліся ў выгнаньні. Адразу ж сам сябе папраўляю, не ствараліся, а дыктаваліся паняй... Болей »