- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сяр. XVII ст.»; «Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта I Старога», «Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікага Княства Літоўскага (XV–XVII ст.)», “Дачыненьні паміж каталікамі і праваслаўнымі ў Вялікім Княстве Літоўскім (канец XIV–XVII ст.)», “Шматузроўневая нацыянальная сьвядомасьць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай у XVII–XX ст.», “Ад палітычных да этнічных народаў у Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе», «Літоўскія палякі і іншыя народы гістарычнае Літвы. Спроба сыстэмнага аналізу», «Канстытуцыя 3 мая і «Ўзаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.». Апроч таго, выданьне зьмяшчае поўную бібліяграфію навуковых публікацыяў дасьледчыка. Юліюш Бардах – вучоны шматграннага таленту. Ён адначасова скрупулёзны дасьледчык і актыўны папулярызатар навукi, цярплівы пэдагог і заўзяты палеміст. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў незвычайна шырокі як храналягічна — ад Сярэднявечча да ХХ стагоддзя, так і тэматычна — ад «Рускай праўды» і генэзы сойма да пытаньняў нацыянальнай сьвядомасці, падзеяў II Сусьветнай вайны ды мэтадалёгіі ды гісторыі гістарычнай навукі.