- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі распачата праца над стварэньнем энцыкляпэдыі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама тых работнікаў культуры і мастацтва, якія актыўна зь ёю супрацоўнічалі. Кніга плянуецца да выданьня ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 100-я ўгодкі з дня... Болей »
Свае штомесячныя спэктаклі “Арт. С” ладзіць у сталічнай Бібліятэцы імя Цёткі, за дзесяць гадоў там выступілі больш за 200 сучасных творцаў. Паэтычны тэатар – наколькі гэта дзейсны спосаб папулярызацыі паэзіі ў сучасным сьвеце? Гасьцямі перадачы – заснавальнікі тэатру пісьменьніца Аксана Спрынчан і музыка... Болей »
Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі... Болей »
Кніга “Захоп Беларусі марсіянамі” – пра роднае і чужое, пра полацкія скарбы і сьмецьце, пра гвалт і супраціў. Яе героі –пісьменьнікі-“маладнякоўцы”, ледзь не пагалоўна зьнішчаныя падчас сталінскага тэрору, а сюжэт падказаў аўтару ў сьне Вацлаў Ластоўскі. Чаму прэзентацыя кнігі была забароненая на радзіме... Болей »
Радзіма Эдуарда Акуліна – ў чарнобыльскай зоне. Там ядуць чарнобыльскія грыбы, мыюцца ў чарнобыльскіх лазьнях і будуюць лецішчы з чарнобыльскіх хатаў. Чаму ўсё гэта называецца “філязофіяй выжываньня” – ў гутарцы з паэтам і бардам. ... Болей »
Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець “Дзьве душы”. Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці. ... Болей »
Днямі ў Менску скончыў працу Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў беларускай культуры, у якім браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар літаратуразнаўчых манаграфій пра беларускую літаратуру на эміграцыі, пра беларускае пісьменства ХХ стагодзьдзя, а неўзабаве выйдзе ў сьвет яго кніга пра маладую беларускую паэзію... Болей »
У нядаўнім “Кніжным арсэнале” ў Кіеве бралі ўдзел і беларускія пісьменьнікі ды выдаўцы. Чаму беларускае кнігавыданьне выглядае блякла на тле кнігавыданьня ўкраінскага? Чаму раман на беларускую тэматыку стаў бэстсэлерам у Польшчы і ва Ўкраіне, але застаецца невядомым беларускаму чытачу? Госьцяй перадачы... Болей »
Ці здольныя на моўны ўчынак – валявы акт дзеля мовы – першы прэзыдэнт Беларусі, першы нобэлеўскі ляўрэат і ўласна беларускі народ? Госьцем перадачы – аўтар кнігі “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”. ... Болей »
Падчас нядаўняга візыту ў Ватыкан кіраўнік Беларусі падараваў Папу Рымскаму копію Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Што гэта азначае на мове дыпляматыі, колькі існуе копій нацыянальнай сьвятыні беларусаў, і чаму ніводная зь іх не супадае з арыгіналам па сваіх памерах? Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. ... Болей »
Анатоль Санаценка пасьля пяці кніг па-расейску перайшоў на беларускую мову – нядаўна выйшла ў сьвет яго першая “роднамоўная” кніга. Па словах Анатоля, толькі па-беларуску ён можа сумаўляцца са сваімі героямі і продкамі, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пісьменьнік і рэдактар “Бабруйскага кур’ера”... Болей »
Новая кніга Насты Кудасавай “Маё невымаўля” напоўненая залацінкамі новых словаў, як акварыюм залатымі рыбкамі: нізкімныя ночы, ехаць чалавекаспынам, у вачах сабакі невыгаўкны сьвет. Што прымушае яе ствараць свой уласны слоўнік? Самая арыгінальная сучасная паэтка – госьцяй перадачы. ... Болей »
Выйшла ў сьвет кніга пра Эльжбету Смулэк (Эльжбету Смулкову) — першага амбасадара Польшчы ў незалежнай Беларусі і пажыцьцёвага пасла беларушчыны ў Варшаве. Аўтар кнігі Валер Каліноўскі — госьцем перадачы. ... Болей »
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму? Аўтарка альбому — госьцем перадачы. ... Болей »
Уладзімеру Някляеву неўзабаве спаўняецца 70 гадоў. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія палітыкі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Напярэдадні юбілею з творцам пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з... Болей »
На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны... Болей »
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка... Болей »
Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі. ... Болей »
Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў... Болей »