- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Жыбуль - паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук. Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант"... Болей »
Галіна Міхайлаўна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах “Унія”,"Крыніца". Дачка выдаўца і пісьменніка Міхала Дубянецкага, сястра тэолага Ірыны Дубянецкай... Болей »
Вольга Гапеева - паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Аўтарка кніг “Рэканструкцыя неба” (2003), “Няголены ранак” (2008), “Метад муаравых крэсак” (2012), “Прысак і пожня” (2012). Піша паэзію, прозу, драматургію. Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую.... Болей »
Вера Бурлак (Вера Жыбуль, Джэці) – паэтка, перакладчыца, музыка. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. У 2001 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, а ў 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе літаратуру для дзяцей, у 2004 годзе выйшла яе манаграфія "Детская... Болей »
Генадзь Бураўкін - паэт, перакладчык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980 г.). Аўтар кніг паэзіі "Майская просінь", "З любоўю і нянавісцю зямною", "Дыханне", "Жніво", "Выток", "Пяшчота", "Паміж зоркай і свечкай", "Чытаю тайнапіс вачэй" і інш. Нарадзіўся ў 1936 г. у в. Шуляціна на Віцебшчыне.... Болей »
Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская... Болей »
Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, празаік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін... Болей »
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі"... Болей »
У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»;... Болей »
Знутры чырвоны, Зверху зялёны, ці паласаты, На смак салодкі, Але цяжкаваты. У мяне ёсць коцік, У яго паласаты жывоцік.. Любіць рыбу і смятану, Пыску мые сваю рана., Мышэй ловіць кожны дзень, І гуляць яму не лень. Свецяць ў цемры яго вочкі, Ён гуляе кожну ночку.... Болей »
Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org... Болей »
Zoja Majstrowicz - urodziła się we wsi Toporki, gm. Kleszczele. Mieszka we wsi Reduty gm. Orla. Jest pedagogiem i etnografem - praktykiem, mistrzynią rękodzieła plecionkarskiego. Członkini Stowarzyszenia Twórców Ludowych. Maria Kiryluk Urodziła się we wsi Bielsk, rejonu kobryńskiego (Białoruś). Mieszka... Болей »
Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зьняволеньня, катаргі, лягеру, высылкі, чаканьня рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналягічна тэксты абыймаюць амаль 150-гадовы пэрыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага разьвіцьця беларускай турэмнай паэзіі: ад... Болей »
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя... Болей »
Трэці том данага выдання Збора твораў Янкі Купалы складаюць вершы, напісаныя народным паэтам Беларусі ў перыяд з 1911 года і да Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі. Трэці том складаецца з двух раздзелаў: а) Асноўныя тэксты; б) Заўвагі і варыянты. Асноўныя тэксты звераны з архіўнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца... Болей »
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплецены самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў... Болей »
У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі... Болей »
Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць... Болей »
2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка).... Болей »
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць»... Болей »