- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці том данага выдання Збора твораў Янкі Купалы складаюць вершы, напісаныя народным паэтам Беларусі ў перыяд з 1911 года і да Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі. Трэці том складаецца з двух раздзелаў: а) Асноўныя тэксты; б) Заўвагі і варыянты. Асноўныя тэксты звераны з архіўнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы пры АН БССР і з матэрыяламі Пушкінскага дома пры АН СССР і бібліятэкі АН Літоўскай ССР. У выніку гэтай працы ўдалося ўдакладніць тэкст раду твораў Я. Купалы. Зверка з рукапіснымі тэкстамі дала магчымасць устанавіць невядомыя да апошняга часу дакладныя даты капісання многіх твораў паэта гэтага перыяду. (Ад рэдакцыі, фрагмент)