be

Пошук

"vershy-i-bayki-valasevich-eduard" Вынікі:
Вершы з кнігі „Нататкі таткі”

Вершы з кнігі „Нататкі таткі”


Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш... Болей »

Вершы

Вершы


Дашына Ярына

Ярына Дашына - паэтка. Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна. Мае філалагічную і адукацыю практычнага псіхолага. Працуе галоўным бібліёграфам у аддзеле краяўзнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Аўтар кнігі паэзіі “Графіці на сэрцы”. Асобныя вершы перакладаліся... Болей »

Вершы

Вершы


Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) - паэтка. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Аўтар паэтычных кніг "Цуд... Болей »

Вершы

Вершы


Нядбай Таццяна

Таццяна Нядбай - пэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 г. у Полацку. Скончыла філалагічны факультэте БДУ ў Мінску, магістратуру ў Вільні і аспірантуру ў Любліне. Фіналістка конкурса Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя У. Караткевіча (2005). Жыве ў Мінску і Варшаве. Мае кнігу "Сірэны спяваюць джаз"... Болей »

Вершы

Вершы


Мартысевіч Марыя

Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.) і International Writing Program (Універсітэт... Болей »

Вершы

Вершы


Каляда Югася

Югася Каляда - паэт, празаік. Нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Друкавалася ў газетах "Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", часопісах "Дзеяслоў"... Болей »

Вершы

Вершы


Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль - паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук. Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант"... Болей »

Вершы

Вершы


Дубянецкая Галіна

Галіна Міхайлаўна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах “Унія”,"Крыніца". Дачка выдаўца і пісьменніка Міхала Дубянецкага, сястра тэолага Ірыны Дубянецкай... Болей »

Вершы

Вершы


Гапеева Вольга

Вольга Гапеева - паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Аўтарка кніг “Рэканструкцыя неба” (2003), “Няголены ранак” (2008), “Метад муаравых крэсак” (2012), “Прысак і пожня” (2012). Піша паэзію, прозу, драматургію. Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую.... Болей »

Вершы

Вершы

аўдыё
Бурлак Вера

Вера Бурлак (Вера Жыбуль, Джэці) – паэтка, перакладчыца, музыка. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. У 2001 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, а ў 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе літаратуру для дзяцей, у 2004 годзе выйшла яе манаграфія "Детская... Болей »

Вершы

Вершы


Бураўкін Генадзь

Генадзь Бураўкін - паэт, перакладчык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980 г.). Аўтар кніг паэ­зіі "Майская просінь", "З любоўю і нянавісцю зямною", "Дыханне", "Жніво", "Выток", "Пяшчота", "Паміж зоркай і свечкай", "Чытаю тайнапіс вачэй" і інш. Нарадзіўся ў 1936 г. у в. Шуляціна на Віцебшчыне.... Болей »

Вершы

Вершы

аўдыё
Барадулін Рыгор

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская... Болей »

Вершы

Вершы


Бабкоў Ігар

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, празаік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін... Болей »

Вершы

Вершы


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі"... Болей »

Вершы

Вершы


Купала Янка

У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»;... Болей »

Вершы. Загадкі
pdf

Вершы. Загадкі

Творчасць вучняў 3 класа – удзельнікаў бібліятэчнага гуртка “Ліхтарык”

Знутры чырвоны, Зверху зялёны, ці паласаты, На смак салодкі, Але цяжкаваты. У мяне ёсць коцік, У яго паласаты жывоцік.. Любіць рыбу і смятану, Пыску мые сваю рана., Мышэй ловіць кожны дзень, І гуляць яму не лень. Свецяць ў цемры яго вочкі, Ён гуляе кожну ночку.... Болей »

Вершы. Вострая Брама
mp3

Вершы. Вострая Брама


Дубавец Сяргей

Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org... Болей »

Вершы на волю

Вершы на волю

Паэзія турмы і выгнаньня

Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зьняволеньня, катаргі, лягеру, высылкі, чаканьня рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналягічна тэксты абыймаюць амаль 150-гадовы пэрыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага разьвіцьця беларускай турэмнай паэзіі: ад... Болей »

Вершы
pdf

Вершы


Антоныч Багдан Ігар

Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя... Болей »

Вершы

Вершы

1911-1917
Купала Янка

Трэці том данага выдання Збора твораў Янкі Купалы складаюць вершы, напісаныя народным паэтам Беларусі ў перыяд з 1911 года і да Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі. Трэці том складаецца з двух раздзелаў: а) Асноўныя тэксты; б) Заўвагі і варыянты. Асноўныя тэксты звераны з архіўнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org