- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заяўленая ў Беларусі лібералізацыя эканамічнага і культурнага жыцця не закранула сферу выказвання меркавання, як і іншыя сферы, звязаныя з захаваннем грамадзянскіх і палітычных правоў. Больш за тое, 2017 год аказаўся адным з найбольш цяжкіх для беларускай незалежнай журналістыкі за апошні час. Горшым... Болей »
На сённяшні дзень, паводле маіх дадзеных, у беларускіх турмах ніякіх рэпарцёраў няма. Аднак гэтага мала для таго, каб казаць, што мы рухаемся наперад. Я не бачу ніякага імкнення паслабіць строга рэгламентаванае заканадаўства ў галіне СМІ.... Болей »
Сітуацыя ў сферы СМІ ў першым квартале 2015 г. характарызавалася далейшым узмацненнем кантролю ўладаў за інфармацыйнай прасторай краіны. Набылі моц папраўкі, унесеныя ў снежні 2014 г. у закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, якія зрабілі больш жорсткім дзяржаўнае рэгуляванне распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце... Болей »
Пачатак 2016 года характарызаваўся ўзнаўленнем адміністрацыйнага пераследу беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, які прыпыніўся пасля жнівеньскага публічнага абяцання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з сітуацыяй. За студзень – сакавік 2016 г. двое гомельскіх журналістаў... Болей »
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак... Болей »
У канцы 2018 г. галоўнаму рэдактару вядучага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY Марыне Золатавай было двойчы адмоўлена ў задавальненні хадайніцтваў пра спыненне крымінальнага пераследу па «справе БелТА». Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай па гэтай справе. Галоўнаму рэдактару TUT.BY ставяць... Болей »
Становішча ў галіне СМІ ў першай палове 2019 года было неадназначным. З аднога боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з другой – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, што падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не... Болей »
У перыяд выбарчае кампаніі ціск на беларускія СМІ і журналістаў некалькі зменшыўся. Так, не было зафіксавана новых выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных праблемаў беларускай незалежнай... Болей »
Найбольшы розгалас напрыканцы 2016 г. выклікалі вынясенне абвінаваўчага прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу і ўзбуджэнне крымінальных справаў у адносінах да трох беларускіх аўтараў расійскае інфармацыйнае агенцыі “Рэгнум” за распальванне нацыянальнае і іншае сацыяльнае варожасці. Памянёныя справы з’яўляюцца... Болей »
Пасля пэўнага зніжэння ціску на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі ў 2016 г. – узімку 2017 г. з захаваннем жорсткага дзяржаўнага кантролю за распаўсюдам інфармацыі становішча ў галіне СМІ ў Беларусі ў сакавіку – красавіку 2017 г. зноў пагоршылася. Гэта звязана з імкненнем уладаў абмежаваць асвятленне... Болей »
Не адбылося ніякіх зменаў у сістэме нарматыўнага рэгулявання, заснаванай на ліцэнзаванні і рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі прызначанымі дзяржавай органамі і самім урадам… Шматлікія журналісты працуюць без акрэдытацыі, паколькі сістэма накіраваная на тое, каб забараняць і крыміналізаваць любую... Болей »
“Сёння час інтэрнэту, хуткага распаўсюду інфармацыі, і міністэрству неабходна зрабіць усё, каб гарантаваць інфармацыйную бяспеку,” – Васіль Жарко, першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь падчас прадстаўлення новага міністра інфармацыі. “Мы асуджаем гэтую новую хвалю судовых працэсаў, якая... Болей »
Выбары прэзідэнта Беларусі былі прызначаныя 8 траўня і скончыліся 9 жніўня 2020 года. Пасля абвяшчэння Цэнтрвыбаркамам іх афіцыйных вынікаў у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія жорстка ўціскаліся сілавымі структурамі. За першыя тры дні былі затрыманыя больш за 7 тысячаў чалавек. Шмат хто з... Болей »
2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі... Болей »
Становішча ў галіне СМІ ў 2019 годзе было неадназначнае. З аднаго боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную... Болей »
Блогер Андрэй Павук з раённага цэнтра Акцябрскі (Гомельская вобласць) атрымаў на свой адрас пагрозы пасля таго, як звярнуўся ў суд з позвай да супрацоўнікаў міліцыі. Ён патрабаваў ад іх кампенсацыю маральнай шкоды за затрыманне ў сакавіку па падазрэнні ў ілжэмініраванні. 24 верасня, напярэдадні разгляду... Болей »
Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш за тое, улады доўгі час увогуле адмаўлялі сур’ёзнасць захворвання. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка называў пандэмію «псіхозам» і «інфадэміяй» і заклікаў Мінінфарм і сілавыя структуры... Болей »
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. супраць сямі журналістаў і сябраў ГА “БАЖ” былі заведзены крымінальныя справы па абвінавачанні іх у арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, альбо ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Журналістка «Новой газеты» (Расія) Ірына Халіп, прэс-сакратар... Болей »
21 жніўня была прынятая Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N810 «Аб экспертных камісіях па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму». Гэтым дакументам былі зацверджаныя Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай... Болей »
Асноўным чыннікам, які ўплываў на становішча са СМІ ў Беларусі ў 2015 г., былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны адбыліся ў кастрычніку 2015 г. Напярэдадні выбараў заканадаўства пра СМІ і практыка яго застасавання сталіся больш жорсткімі. Магчыма, на гэта паўплывала і імкненне ўладаў узмацніць... Болей »