- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
21 жніўня была прынятая Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N810 «Аб экспертных камісіях па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму». Гэтым дакументам былі зацверджаныя Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі што да наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізма і склад камісіі. Акрамя таго, было рэкамендавана аблвыканкамам зацвердзіць па ўзгадненні з Рэспубліканскай экспертнай камісіяй Палажэнні аб адпаведных абласных экпертных камісіях. У верасні створаная Рэспубліканская камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі што да наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізма пры Міністэрстве інфармацыі. Такія самыя камісіі створаныя пры абласных тэрытарыяльных органах улады. Рашэнні гэтых камісій могуць даваць падставу для прыцягнення да адказнасці і знішчэння інфармацыйных матэр'ялаў – і, як вынік, для ажыццяўлення цэнзуры.