- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня”... Болей »
“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На... Болей »
У гумарыстычных творах паэта высмейваюцца тыя, чые норавы i густы не адпавядаюць нормам i прынцыпам нашага жыцця, нашай маралі.... Болей »
Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў.... Болей »
Былыя, не такія ўжо i далёкія часы, якія сёння справядліва. ахрысцілі застойнымі, выцягнулі на свет нямала негатыўных з'яў i праблем, нарадзілі нямала людзей, чыё духоўнае аблічча, мараль і норавы ніяк не стасуюцца з сённяшнім абноўленым днём. Менавіта супроць іх — кар'еры стаў і падхалімаў, бюракратаў... Болей »
Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая... Болей »
Мія паклала тэлефон побач з сабой, сагнула ногі ў каленях, абняла іх аберуч, прыхінулася спінай да сцяны. Яна сядзела на тахце, засланай квяцістым покрывам, у здымнай двухпакаёвай кватэры адной з высотак, што цягнуліся да неба з праспекта Ракасоўскага. Поруч яе шасцігадовая дачка гуляла ў Бэтмэна на... Болей »
Цэлы дзень учора церусіў дождж з хуткасцю, не іначай, сельскай напрацаванай клячы, запрэжанай у вазок, вазніцы якога было ўсё роўна куды кіраваць і навошта, гэтаксама, як і клячы. Ёсць дарога — то і добра, ніхто нікога не прыспешвае, а скончыцца яна, пачнецца новая, і так да бясконцасці. Хворы, а чаму... Болей »
Чарговы празаічны зборнік Міколы Сянкевіча выходзіць пасля дзесяцігадовага перапынку. Асноўная тэма ўключаных у яго аповесці, апавяданняў і мініяцюр – незваротны чалавечы шлях, жыццё “заціснутага паміж быццём і бытам” чалавека, які смутак і адчай у сабе імкнецца перамагчы верай у людскасць і справядлівасць. Не... Болей »
У кнізе сабраны творы, напісаныя ў 1986 – 1991гг. і ў 1997г. Большасць з іх друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках паэзіі таго часу. Трывогаю за высокае ў жыцці, улюбёнасцю і хваляваннем прасякнуты вершы аўтара, прысвечаныя маці, роднай вёсцы, землякам, свету дзяцінства.... Болей »
Творы Міколы Сянкевіча – гэта сустрэча з цікавымі героямі, глыбокімі і мудрымі людскімі характарамі. Аўтар расказвае нам пра наша жыццё, углядаецца, услухоўваецца ў яго. Праз большасць абразкоў і апавяданняў праходзіць абаяльны вобраз настаўніка, інтэлігента ў першым пакаленні, вобраз, які аўтар без... Болей »
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў таленавітага празаіка Міколы Лупсякова (1919-1972) складаюць лепшыя яго апавяданні і аповесць «Я помню...». Асобна падаюццатворы з цыкла «Вясковыя паданні». У дадатку змешчана кароткая аўтабіяграфія, атаксама водгукі наяго творчасць іншых пісьменнікаў і ўспаміны сучаснікаў.... Болей »
Аднатомнік Міколы Лобана (1911-1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка і асабліва яго дзённікі, якія ён вёў з першага... Болей »
Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемьдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае... Болей »
У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне... Болей »
Ім’я беларускага вучонага, доктара гістарычных навук Міколы Ўлашчыка, які нядаўна пакінуў нас, ведаюць не толькі спецыялісты. Гісторык, этнограф, фалькларыст, ён шмат зрабіў для вувычэння далёкага мінулага нашага краю, для выдання беларускіх летапісаў. У гэтай кнізе М. Улашчык выступае ў ролі нарысіста... Болей »
Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага... Болей »
Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі. Пячаткай трагічнага камізму пазначаныя іх лёсы і характары. Будзённае ў творах цесна пераплецена з казачнай рэальнасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Казка ў іх густа рэалістычная, рэалізм казачны. Аўтару... Болей »