- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэлы дзень учора церусіў дождж з хуткасцю, не іначай, сельскай напрацаванай клячы, запрэжанай у вазок, вазніцы якога было ўсё роўна куды кіраваць і навошта, гэтаксама, як і клячы. Ёсць дарога — то і добра, ніхто нікога не прыспешвае, а скончыцца яна, пачнецца новая, і так да бясконцасці. Хворы, а чаму б і не, дождж, інакш як растлумачыць яго абыякавасць да самога сябе і да жыцця, да таго ж, напэўна, схільны да самагубства, хворы на, хутчэй за ўсё, дэпрэсію зараджаў сваімі бацыламі ўсё навокал, уладкоўваў суцэльную пандэмію. (фрагмент)