- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка. роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым. хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк... Болей »
“Белая завея” адкрвае ўнутраны свет паэта Міколы Лешчуна. Гэты філасофскі роздум пра найважнешыя каштоўнасці: маці, родную мову і родную зямлю. Паэт імкнецца паказаць чытачу, дзеля чаго ён прыйшоў у гэты свет, як ён шукае сваё месца і ў прасторы, і ў часе. Паэт-змагар, паэт-грамадзянін – вось асноўны... Болей »
“Віцебскі краёвы слоўнік” зьяўляецца першым з ліку краёвых слоўнікаў у Беларусі, вызначаных да апрацаваньня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры. “Віцебскі краёвы слоўнік” паступіў у Камісію раньш вызначанага Камісіяй тэрміну (1 студзеня 1927 г.) Гэта... Болей »
Чэрвенскі краёвы слоўнік зьмяшчае ў сабе словы, якія сустракаюцца ў жывой народнай мове Сьмілавіцкага, Пухавіцкага і пэўнай часьці Шацкага р.р., што ўваходзілі у склад Чэрвенскага (б. Ігуменскага) павету. У слоўнік увайшоў матар’ял з розных 25 вёсак, галоўным чынам Сьмілавіцкага р., а пераважна з вёскі... Болей »
Добры дзень! Вітаю шчыра Прафсаюза грамаду! Сёння ўзяў я ў рукі ліру, Сёння ўзяў сваю дуду, Каб паэзіяй узвысіць Гэты наш высокі сход.... Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага... Болей »
“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся... Болей »
Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня”... Болей »
“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На... Болей »
У гумарыстычных творах паэта высмейваюцца тыя, чые норавы i густы не адпавядаюць нормам i прынцыпам нашага жыцця, нашай маралі.... Болей »
Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў.... Болей »
Былыя, не такія ўжо i далёкія часы, якія сёння справядліва. ахрысцілі застойнымі, выцягнулі на свет нямала негатыўных з'яў i праблем, нарадзілі нямала людзей, чыё духоўнае аблічча, мараль і норавы ніяк не стасуюцца з сённяшнім абноўленым днём. Менавіта супроць іх — кар'еры стаў і падхалімаў, бюракратаў... Болей »
Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая... Болей »
Мія паклала тэлефон побач з сабой, сагнула ногі ў каленях, абняла іх аберуч, прыхінулася спінай да сцяны. Яна сядзела на тахце, засланай квяцістым покрывам, у здымнай двухпакаёвай кватэры адной з высотак, што цягнуліся да неба з праспекта Ракасоўскага. Поруч яе шасцігадовая дачка гуляла ў Бэтмэна на... Болей »
Цэлы дзень учора церусіў дождж з хуткасцю, не іначай, сельскай напрацаванай клячы, запрэжанай у вазок, вазніцы якога было ўсё роўна куды кіраваць і навошта, гэтаксама, як і клячы. Ёсць дарога — то і добра, ніхто нікога не прыспешвае, а скончыцца яна, пачнецца новая, і так да бясконцасці. Хворы, а чаму... Болей »
Чарговы празаічны зборнік Міколы Сянкевіча выходзіць пасля дзесяцігадовага перапынку. Асноўная тэма ўключаных у яго аповесці, апавяданняў і мініяцюр – незваротны чалавечы шлях, жыццё “заціснутага паміж быццём і бытам” чалавека, які смутак і адчай у сабе імкнецца перамагчы верай у людскасць і справядлівасць. Не... Болей »
У кнізе сабраны творы, напісаныя ў 1986 – 1991гг. і ў 1997г. Большасць з іх друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках паэзіі таго часу. Трывогаю за высокае ў жыцці, улюбёнасцю і хваляваннем прасякнуты вершы аўтара, прысвечаныя маці, роднай вёсцы, землякам, свету дзяцінства.... Болей »
Творы Міколы Сянкевіча – гэта сустрэча з цікавымі героямі, глыбокімі і мудрымі людскімі характарамі. Аўтар расказвае нам пра наша жыццё, углядаецца, услухоўваецца ў яго. Праз большасць абразкоў і апавяданняў праходзіць абаяльны вобраз настаўніка, інтэлігента ў першым пакаленні, вобраз, які аўтар без... Болей »
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў таленавітага празаіка Міколы Лупсякова (1919-1972) складаюць лепшыя яго апавяданні і аповесць «Я помню...». Асобна падаюццатворы з цыкла «Вясковыя паданні». У дадатку змешчана кароткая аўтабіяграфія, атаксама водгукі наяго творчасць іншых пісьменнікаў і ўспаміны сучаснікаў.... Болей »